Доступ ва ўніверсітэты падчас ЦТ будзе абмежаваны

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкНа іспытах
На іспытах - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тэставанне пачынаецца ў Беларусі з 13 чэрвеня, апошні тэст пройдзе 27 ліпеня, таксама прадугледжаны рэзервовы день – 5 ліпеня.

МІНСК, 12 чэр — Sputnik. Доступ у навучальныя карпусы ўніверсітэтаў і іншых устаноў, якія ажыццяўляюць правядзенне цэнтралiзаванага тэсцiравання, будзе абмежаваны ў дні выпрабаванняў да 14:00—15:00.

Цэнтралізаванае тэставанне стартуе ў рэспубліцы 13 чэрвеня з выпрабаванняў па беларускай мове. Апошнія тэсты здадуць 27 чэрвеня па сусветнай гісторыі і геаграфіі, а на 5 ліпеня прызначаны рэзервовы дзень.

Увайсці ў будынкi, дзе здаецца цэнтралізаванае тэставанне, можна будзе пасля завяршэння збору экзаменацыйных матэрыялаў. Паводле інфармацыі прэс-службы Белдзяржуніверсітэта, да гэтага часу ў будынкі змогуць увайсці толькі ўладальнікі пропускаў аргкамітэту і абітурыенты з адпаведнымі пасведчаннямі.

Час аднаўлення допуску ў будынкі — 14:00—15:00, аднак ён арыенціровачны і залежыць ад працэсу збору экзаменацыйных матэрыялаў.

Графік Цэнтралізаванага тэставання

  • 13 чэрвеня Беларуская мова
  • 14 чэрвеня Руская мова
  • 16 чэрвеня Грамадазнаўства
  • 18 чэрвеня Біялогія
  • 19 чэрвеня Матэматыка
  • 21 чэрвеня Гісторыя Беларусі
  • 23 чэрвеня Хімія
  • 24 чэрвеня Фізіка
  • 25 чэрвеня Замежная мова
  • 27 чэрвеня Сусветная гісторыя і Геаграфія

Усяго па рэспубліцы будзе працаваць 41 пункт тэставання. Вынікі звычайна становяцца вядомымі праз 10-15 дзён пасля здачы выпрабаванняў.

Стужка навiн
0