На пытанне аб нацыянальнасці Валянцін Елізар'еў звычайна адказвае: "Я — савецкі чалавек". Творчасць выдатнага балетмайстра прысвечана Беларусі, але прафесіяй ён абавязаны Расіі.
"У Расіі я атрымаў адукацыю — скончыў лепшае ў тыя гады Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча імя Ваганава і Ленінградскую кансерваторыю. Расія для мяне не пусты гук, я люблю Маскву, Санкт-Пецярбург", — распавёў радыё Sputnik Беларусь Елізар'еў.