ЗША і Еўропа разышліся ў меркаваннях аб працягу санкцый супраць РФ

© Sputnik / Владимир Сергеев / Перайсці ў медыябанкСцягі Расіі, ЕС і Францыі
Сцягі Расіі, ЕС і Францыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Эканамічныя санкцыі ЕС у дачыненні да Расіі былі прынятыя ў 2014 годзе. Канчатковае рашэнне аб працягу санкцый краіны ЕС павінны прыняць да канца чэрвеня 2016 года.

Мінск, 14 чэр —  Прэс-служба Sputnik. Паводле дадзеных апытання Sputnik.Меркаванні, амаль палова апытаных жыхароў Еўропы — 47% — выступаюць за адмену санкцый супраць Расіі ў чэрвені 2016 года. Такога меркавання прытрымліваюцца больш за палову жыхароў Італіі — 51%, у Германіі і Францыі за адмену выказаліся 48% і 43% жыхароў адпаведна. У ЗША толькі 29% амерыканцаў выступаюць за адмену санкцый супраць Расіі. Дадзеныя былі атрыманыя ў выніку апытання, праведзенага вядомай французскай даследчай кампаніяй Ifop і брытанскай кампаніяй Populus па замове інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik.

Больш за ўсіх падаўжэння санкцый хочуць жыхары ЗША, на пытанне "трэба зняць або падоўжыць санкцыі супраць Расіі ў чэрвені 2016 года", 42% амерыканцаў выступілі за іх падаўжэнне. У Германіі і Францыі гэты працэнт склаў 31% і 29% адпаведна, і толькі 27%  італьянцаў прытрымліваюцца такой сама пазіцыі. Колькасць тых, хто не змог вызначыцца з будучыняй санкцый у дачыненні да Расіі, склала 21% у Германіі, 22% у Італіі, 28% у Францыі і 29% у ЗША.

Эканамічныя санкцыі ЕС у дачыненні да Расіі былі прынятыя ў 2014 годзе. Канчатковае рашэнне аб працягу санкцый краіны ЕС павінны прыняць да канца чэрвеня 2016 года.

Апытанне ў ЗША і Італіі было праведзены буйной брытанскай даследчай кампаніяй Populus c 15 па 21 красавіка 2016 года. Апытанне ў Францыі і Германіі праводзілася найстарэйшай у Францыі кампаніяй, якая займаецца апытаннямі грамадскай думкі, IFop з 14 па 18 красавіка 2016. У апытанні прынялі ўдзел 4010 рэспандэнтаў з ЗША (1002 чал.), Германіі (989 чал.), Францыі (1008 чал.) і Італіі (1011 чал). Выбарка рэпрэзентуе насельніцтва краіны паводле полу, узросту і геаграфіі. Максімальная памылка выбаркі не перавышае 3,1% пры верагоднасці 95%.

Даведка аб праекце Sputnik.Меркаванні

Міжнародны праект па вывучэнні грамадскай думкі стартаваў у студзені 2015 года. Партнёрамі праекта выступаюць вядомыя даследчыя кампаніі Populus, Ifop і Forsa. У межах праекта Sputnik.Меркаванні рэгулярна праводзяцца апытанні грамадскай думкі ў краінах Еўропы і ЗША па найбольш актуальных сацыяльных і палітычных пытаннях.

Sputnik (sputniknews.com) — навінавае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik ўключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

 

Стужка навiн
0