МІНСК, 14 чэр — Sputnik. "У Расіі — Левітан, а у нас — Ілля Курган", — кажуць радыйшчыкі, падкрэсліваючы маштаб таленту і асобы — Ілля Курган адпрацаваў на радыё без малога 40 гадоў, і менавіта столькі ў эфіры гучаў яго непаўторны голас.
Надчас юбілейнай вечарыны, якая ладзіцца ў Купалаўскім тэатры сёння, знакаміты радыёвядучы прыадкрые гледачу і іншыя свае іпастасі. Бо ён — прафесар Беларускай акадэміі мастацтваў і Інстытута культуры, шмат гадоў выкладаў мастацтва сцэнічнай мовы, "ставіў галасы" і вучыў інтанацыйнай артыкуляцыі будучых акцёраў і рэжысёраў. Да таго ж ён шмат гадоў быў літаратурным кансультантам у Купалаўскім тэатры, усе купалаўцы маюць да яго асаблівую сімпатыю.
У творчым вечары возьме ўдзел не толькі сам юбіляр, але і яго шматлікія вучні, якія падзеляцца ўспамінамі пра сумесную працу з Іллёй Львовічам і прэзентуюць свае творчыя падарункі з нагоды юбілею.
Месца правядзення: Камерная сцэна Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (вул. Энгельса, 7), а 16.00.