МІНСК, 14 чэр — Sputnik. Цёплае надвор'е ўсталюецца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні, але месцамі чакаюцца ліўні і ўзмацненне ветру, паведаміў Sputnik у аўторак начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
Паводле дадзеных сіноптыкаў, у сярэдзіне чэрвеня Беларусь будзе знаходзіцца ў зоне атмасферных франтоў.
"У сувязі з тым, што ў атмасферы будуць пераважаць паветраныя плыні паўднёвага напрамку, надвор'е будзе не толькі вільготным, але і душным. Надвор'е будзе нагадваць парную у лазні", — сказаў Рабаў.
Паводле яго слоў, у сераду краіна апынецца ў зоне ўплыву актыўных франтальных сістэм: на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя, тэмпература ўначы +11…17°С, днём +19…25°С.
Спецыяліст таксама ўдакладніў, што ў чацвер рэспубліка застанецца ў зоне франтальных сістэм і цёплых паветраных мас чарнаморскага паходжання: месцамі кароткачасовыя дажджы і навальніцы, днём тэмпература паветра складзе да +27°С. Пры гэтым у пятніцу стане яшчэ цяплей: паветра прагрэецца да +30°С, па поўдні — да +34°С, але ў асобных раёнах магчымы моцныя дажджы і град.