Рабаў пра надвор'е ў бліжэйшыя дні: будзе як у лазні

© Sputnik / Виктор ТолочкоФонтаны
Фонтаны - Sputnik Беларусь
Умовы надвор'я перад прыходам спёкі будуць нестабільныя – месцамі пройдуць моцныя дажджы, магчыма, з градам.

МІНСК, 14 чэр — Sputnik. Цёплае надвор'е ўсталюецца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні, але месцамі чакаюцца ліўні і ўзмацненне ветру, паведаміў Sputnik у аўторак начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Ліпа квітнее - Sputnik Беларусь
Гідрамет: у панядзелак ужо без дажджоў і пацяплее

Паводле дадзеных сіноптыкаў, у сярэдзіне чэрвеня Беларусь будзе знаходзіцца ў зоне атмасферных франтоў.

"У сувязі з тым, што ў атмасферы будуць пераважаць паветраныя плыні паўднёвага напрамку, надвор'е будзе не толькі вільготным, але і душным. Надвор'е будзе нагадваць парную у лазні", — сказаў Рабаў.

Паводле яго слоў, у сераду краіна апынецца ў зоне ўплыву актыўных франтальных сістэм: на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя, тэмпература ўначы +11…17°С, днём +19…25°С.

Спецыяліст таксама ўдакладніў, што ў чацвер рэспубліка застанецца ў зоне франтальных сістэм і цёплых паветраных мас чарнаморскага паходжання: месцамі кароткачасовыя дажджы і навальніцы, днём тэмпература паветра складзе да +27°С. Пры гэтым у пятніцу стане яшчэ цяплей: паветра прагрэецца да +30°С, па поўдні — да +34°С, але ў асобных раёнах магчымы моцныя дажджы і град.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі