МІНСК, 14 чэр — Sputnik. Анлайн-сэрвіс таксі Uber пачаў рэалізацыю пілотнага праекта таксі-верталётаў у Бразіліі, паведамляе выданне Folha de Sao Paolo.
З дапамогай спецыяльнага мабільнага прылажэння сэрвісу таксі жыхары штата Сан-Паўлу могуць замовіць верталёт, пасля чаго вінтакрылыя машына забярэ кліента ў адным з дзевяці дазволеных месцаў.
Сэрвіс, які працуе пакуль у тэставым рэжыме, даступны з сямі раніцы да васьмі вечара. Па інфармацыі выдання, верталёты для Uber прадастаўляюць ужо існуючыя ў Бразіліі сэрвісы аэратаксі.
Кошт палёту на UberCOPTER перавышае кошт звычайнага таксі ў чатыры разы, аднак, як адзначае выданне, хуткасць перавозкі таксама павялічваецца ў чатыры разы.