Лідэр гурта Drum Ecstasy Філіп Чмыр два гады таму справакаваў гнеўную рэакцыю насельнікаў сацыяльных сетак адным кароткім постам: "Я ненавіджу беларускую мову, як і ўсё, што мне навязваюць".
У інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь музыкант патлумачыў, чаму беларусы талерантныя толькі на словах.
"Беларусы думаюць, што яны такія спакойныя і памяркоўныя. Але мы ўсе плюём паўз сметніцы і сцвярджаем, што мы інтэлігентныя людзі. Мы не прапускаем машыны, пешаходаў, але мы ўсё роўна вельмі інтэлігентныя", — заявіў Чмыр.