МІНСК, 14 чэр — Sputnik. Аперацыя на сэрцы былога прэм'ер-міністра Італіі Сільвіа Берлусконі была праведзена паспяхова, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на агенцтва Ansa.
Аперацыю па замене аартальнага клапана лідэру партыі "Наперад, Італія" праводзіла брыгада ўрачоў на чале з загадчыкам аддзялення кардыяхірургіі ў міланскай бальніцы San Raffaele Атава Альф'еры. Як і меркавалася, уся працэдура заняла чатыры гадзіны.
СМІ са спасылкай на крыніцы ў San Raffaele паведамляе, што ўсё прайшло без якіх-небудзь ускладненняў.
З аперацыйнай Берлусконі быў пераведзены ў палату інтэнсіўнай тэрапіі, там ён прабудзе пару дзён.
Вядомы палітык быў шпіталізаваны раніцай 7 чэрвеня пасля таго, як за некалькі дзён да гэтага ў яго здарыўся прыступ сардэчнай недастатковасці, справакаваны, як адзначаюць мясцовыя СМІ, стрэсам. Паведамлялася, што палітык ледзь не памёр.