МІНСК, 15 чэр — Sputnik. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна з днём нараджэння.
"Ваш багаты прафесійны вопыт, міжнародны аўтарытэт і чалавечыя якасці з'яўляюцца залогам паспяховай дзяржаўнай дзейнасці і спрыяюць усебаковаму гарманічнаму развіццю Кітая", — гаворыцца ў віншаванні.
Галоўная асоба пятага пакалення кітайскіх правадыроў (Мао Цзэдун, Дэн Сяопін, Цзянь Цзэмінь, Ху Цзіньтао) Сі Цзіньпін узначаліў Кампартыю ў 2012 годзе, а ў 2013-м быў абраны старшынёй КНР. З тых часоў аналітыкі толькі і кажуць пра ўзмацненне яго ролі ў краіне.
Але для кіраўніка Кітая гранічна важна захаваць з аднаго боку, прыхільнасць рэвалюцыйным традыцыям, з іншага — курс на сучаснае эканамічнае развіццё. У гэтым сэнсе ён сам ніколькі не рэвалюцыянер, а самы што ні на ёсць кансерватар. Ён бачыць сваёй задачай умацаванне і развіцццё сучаснага Кітай, а не радыкальна змяніць яго.
Кіраваць 1,5-мільярдным насельніцтвам Кітая Сі Цзіньпіну, згодна з традыцыяй, трэба будзе 10 гадоў (два пяцігадовых тэрміну), тры з якіх ужо пройдзены.
"Хто ёсць Сі?"
"Ханец па нацыянальнасці, нарадзіўся ў чэрвені 1953 года ў правінцыі Шэньсі, у 1969 годзе пачаў працоўную дзейнасць, у студзені 1974-га ўступіў у Кампартыю, скончыў гуманітарна-сацыяльны інстытут універсітэта Цінхуа, дзе вывучаў марксісцкую тэорыю, пасля атрымаў ступень доктара юрыдычных навук" — паведамляецца ў афіцыйнай біяграфіі палітыка.
У 80-х і 90-х гадах Сі Цзіньпін працаваў па партыйнай лініі ў правінцыях Хэбэй і Фуцзянь на ўсходнім узбярэжжы краіны, дзе некаторы час з'яўляўся партсакратаром правінцыі. Ужо ў той час кіраўнік рэгіёну, як адзначаюць эксперты, паказаў сябе прыхільнікам эканамічных рэформаў і актыўна спрыяў бурнаму развіццю рэгіёна. У пачатку 2000-х быў пераведзены ў правінцыю Цжэцзян блізу Шанхая, дзе таксама быў правінцыйным партсакратаром, а затым у 2007 годзе непрацяглы час — гарадскім сакратаром Шанхая.
У пастаянны камітэт Палітбюро ЦК КПК, які складаецца з дзявяці чалавек, усмешлівы Сі Цзіньпін быў уведзены на 17-м з'ездзе партыі ў 2007 годзе, а ў сакавіку 2008 года стаў віцэ-старшынёй Кітая. Паводле інфармацыі ганконгскага друку, вылучэнне Сі Цзіньпіна магло сведчыць пра тое, што, нягледзячы на яго некаторыя рэфармісцкія схільнасці, дзякуючы радаводу, што адносiць яго да групоўкі "прынцаў", ён шмат у чым з'яўляецца кампраміснай фігурай, якая задавальняльняе як Ху Цзіньтаа, яго папярэдніка Цзян Цзэміня, так і іншых партыйцаў.
За сухімі дадзенымі дат і геаграфічных назваў кітайская традыцыя хавае характар, сапраўдны твар і патэнцыял чалавека, які ў сакавіку 2013 гады заняў пасаду старшыні другой эканомікі свету — Кітайскай Народнай Рэспублікі. Пра тое, які Сі Цзіньпін чалавек і палітык, вядома вельмі мала: асабістае жыццё, эмоцыі і палітычныя спадзевы высокапастаўленых кіраўнікоў у Кітаі жорстка табуіраваныя.
Разам з тым, пэўна вядома, што ў адрозненне ад свайго настаўніка Ху Цзіньтаа, які стаў генсекам партыі ў 2002 годзе і які дзесяцігоддзе кіраваў Кітаем, Сі нарадзіўся ў вядомай у Кітаі сям'і. Яго бацька Сі Чжунсюнь быў бліжэйшым паплечнікам Мао Цзэдуна і займаў пасаду віцэ-прэм'ера. Такім чынам, маленькі Сі, хоць і правёў частку дзяцінства ў беднай сельскай мясцовасці ў часы Культурнай рэвалюцыі, рос у асяроддзі палітычнай эліты краіны і ў КПК належыць да так званай групы "прынцаў", дзяцей вышэйшай партыйнай эліты.
У стварэнні сваёй сям'і Сі Цзіньпін таксама пайшоў далей свайго папярэдніка. У адрозненне ад "другой паловы" Ху Цзіньтаа, жонка новага генеральнага сакратара вядомая кожнаму жыхару Кітая.
Папулярная спявачка Пэн Ліюань, інфармацыя пра якую ў кітайскім інтэрнэце цяпер вельмі дазаваная, "згодна законам i правілам", да апошняга часу прымала ўдзел у папулярных на кітайскім тэлебачанні гала-канцэртах. Некаторы час таму яна была названая Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя паслом добрай волі для дапамогі хворым на сухоты і на СНІД, а таксама вядомая барацьбой з тытунекурэннем.
Кітайскія назіральнікі адзначаюць, што той факт, што Сі Цзіньпін узяў за жонку спявачку, можа сведчыць пра яго досыць эмацыйную душу — хай гэта і старанна хаваецца. Па наяўных звестках, у Сі Цзіньпіна і Пэн Ліюань ёсць 23-гадовая дачка Сі Мінцзэ і яна вучылася ў Гарвардзе пад выдуманым імем.
Паводле ацэнак агенцтва Bloomberg, сям'я Сі Цзіньпіна валодае маёмасцю ў сотні мільёнаў долараў.
Сёлета ў красавіку экс-кіраўнік ФІФА прэзентаваў у Цюрыху сваю кнігу "Ёзэф Блатэр: Місія футбол", у якой акрамя ўсяго іншага прадставіў рэйтынг палітыкаў — лепшых знаўцаў гульні. Старшыня КНР Сі Цзіньпін заняў у гэтым рэйтынгу першае месца.
Кітай і Беларусь
Год таму старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін наведаў з дзяржаўным візітам Беларусь. Вынікам стала падпісанне дагавора аб дружбе і супрацоўніцтве, а таксама выдзяленне льготнага крэдыту ў тры мільярды долараў і камерцыйнага крэдыту банкам у чатыры мільярды долараў для фінансавання бізнес-праектаў. Аднак працэс асваення Беларуссю кітайскіх крэдытных ліній ідзе павольна, пра што заяўляў прэзідэнт Беларусі і што пацвердзіў пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымінь.