Конрад Паўлік: я стараюся вучыць беларускую мову

© Sputnik / Констанция ЖдановскаяПасол Польшы ў Беларусі Конрад Паўлік
Пасол Польшы ў Беларусі Конрад Паўлік - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Бюджэт на культурныя праекты ў Беларусі амбасада Польшчы пакуль скарачаць не плануе.

МІНСК, 15 чэр — Sputnik. Пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік вывучае беларускую мову, пра гэта дыпламат сказаў журналістам у сераду.

Папярэднік Паўліка на пасадзе кіраўніка польскай дыпмісіі Лешэк Шарэпка таксама вывучаў беларускую мову і дастаткова свабодна ёй карыстаўся.

"Я стараюся вучыць беларускую мову. Спадзяюся, хутка на ўсе пытанні журналістаў адказваць буду па-беларуску", — сказаў журналістам пасол.

Закрануў Паўлік і пытанне культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Польшчай. Паводле яго слоў, пасольства сёлета не плануе скарачаць бюджэт на праекты.

"Такому супрацоўніцтву дапамагае і агульны працэс нармалізацыі — нашы актыўнасці захоўваюцца на належным узроўні", — дадаў Паўлік.

Польшча праводзіць шэраг культурных праектаў у Мінску, у прыватнасці — фестывалі польскага кіно і культуры. Таксама рэспубліка падтрымлівае ўручэнне кніжнай прэміі імя Ежы Гедройца і яшчэ мноства мерапрыемстваў.

Стужка навiн
0