Відэа

Дом, пабудаваны разам: дзіцячы хоспіс адкрыўся ў Бараўлянах

Падпісацца
Дзень адчыненых дзвярэй прайшоў у будынку новага дзіцячага хоспіса ў Бараўлянах. Да будаўніцтва гэтага дзіцячага цэнтра маюць дачыненне многія беларусы – хоспіс пабудаваны цалкам на дабрачынныя сродкі.

Новы будынак пабудаваны з улікам сусветнага досведу ў будаўніцтве хоспісаў, за аснову ўзяты досвед англійскіх устаноў падобнага тыпу. Збор сродкаў на яго будаўніцтва ішоў у краіне больш за пяць гадоў.

У стацыянары тут могуць знаходзіцца 10 чалавек, у прасторных пакоях прадугледжана месца для мамы ці іншага блізкага чалавека, усе абсталяваны трекінгавымі сістэмамі, з дапамогай якіх можна падымаць нават вельмі цяжкіх дзяцей.

Таксама будзе працаваць дзённы стацыянар і аддзяленне рэабілітацыі, спецыялісты заўжды дапамогуць бацькам з навучаннем па догляду, лячэнні, фізіапрацэдурах і ўкладанні хворых дзяцей. Бо галоўнае правіла хоспіса: "Калі дзіця нельга вылечыць, гэта не значыць, што яму нельга дапамагчы".

Стужка навiн
0