Еўракамісія праверыць законнасць высечкі Белавежскай пушчы ў Польшчы

© Flickr / Marc VeraartБелавежская пушча
Белавежская пушча - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У выпадку, калі Варшава прадставіць у ЕК дадатковыя матэрыялы па гэтай сітуацыі, праверка можа быць адкладзеная.

МІНСК, 16 чэр — Sputnik. Прадстаўнікі Еўракамісіі (ЕК) гатовыя да праверкі адпаведнасці прававым нормам санітарнай высечкі лесу на польскай тэрыторыі Белавежскай пушчы, паведаміла ў сераду агенцтва PAP.

Польскія “зялёныя” супраць высечкі лясоў у Белавежскай пушчы

На пачатку вясны ЕК паведаміла пра перамовы з уладамі Польшчы па факце адпаведнасці вырубкі нормам права ЕС, аднак тлумачэнні Варшавы аб высечцы не задаволілі еўрачыноўнікаў.

Як адзначае агенцтва, у выпадку прадастаўлення ўладамі Польшчы дадатковых матэрыялаў па гэтай сітуацыі, працэдура можа быць адкладзеная.

Высечка часткі Белавежскай пушчы, якая не з'яўляецца тэрыторыяй запаведніка, пачалася ў Польшчы ў канцы мая. Такое рашэнне ўлады вынеслі ў выніку беспаспяховай барацьбы леснікоў з жуком-караедам, знішчальнікам дрэваў. Аднак падобныя меры сталі аб'ектам крытыкі эколагаў. Сем няўрадавых прыродаахоўных арганізацый накіравалі скаргу на гэтае рашэнне ў Еўракамісію, адзначыўшы ў ёй, што высечка парушае дырэктыву ЕС.

Белавежская пушча, праз якую праходзіць мяжа паміж Беларуссю і Польшчай, з'яўляецца найбуйнейшым астаткам першабытнага лесу ў Еўропе. На польскай тэрыторыі знаходзіцца Белавежскі нацыянальны парк, які ўключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Стужка навiн
0