МІНСК, 16 чэр — Sputnik. Імкліва набліжаецца сярэдзіна лета і адно з самых яскравых і любімых беларусамі святаў — Купалле, у якім цесна перапляліся старажытныя язычніцкія і больш познія хрысціянскія традыцыі. І сёння згодна з каталіцкім календаром свята адзначаюць 24 чэрвеня, праваслаўным — у ноч з 6 на 7 ліпеня.
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы адным з першым пачынае святкаваць Купалле і запрашае на Купальскаю ноч у Купалавым доме, якая адбудзецца напярэдадні дня нараджэння Янкі Купалы.
Адкрыецца свята інтэрактыўнай гульнёй — віктарынай "У пошуках папараць-кветкі" на прызы ад музея Песняра. Да ўдзелу запрашаюцца сямейныя і сяброўскія каманды, якія з дапамогай пуцяводніка адшукаюць музейныя прадметы ў сучасных экспазіцыйных залах.
У парку імя Янкі Купалы ля ганку музея адбудзецца "Купальская містэрыя" у выкананні гурта "Талака" пад кіраўніцтвам В.В.Калацэя і Т.А.Пладуновай кафедры этналогіі і фальклора Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва.
Удзельнікаў свята чакаюць майстар-класы па пляценні купальскіх вянкоў і старадаўніх песнях і танцах.