Выставу, прысвечаную Васілю Быкаву, адкрыюць у МЗС

© Sputnik / Евгений Коктыш / Перайсці ў медыябанкВасіль Быкаў
Васіль Быкаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярод экспанатаў будуць фота, зробленыя малодшым сынам пісьменніка, і малюнкі Быкава з асабістага архіва.

МІНСК, 16 чэр — Sputnik. Выставу "Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому" адкрыюць 20 чэрвеня ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі, паведаміў у чацвер на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

"Літаратурна-дакументальна-выставачны праект створаны па матывах аднайменнай прыжыццёвай кнігі пісьменніка і прымеркаваны да 75-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны", — удакладніў Мірончык.

Выставу ў будынку МЗС арганізуе Нацыянальны музей гісторыі беларускай літаратуры. Аснову экспазіцыі складуць фатаздымкі, зробленыя ў тым ліку малодшым сынам пісьменніка Васілём.

"Экспанатамі выставы таксама сталі рукапісы, вокладкі кніг, малюнкі Васіля Быкава з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і асабістага архіва", — распавёў Мірончык.

На адкрыццё выставы запрошаны кіраўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі, а таксама прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі.

19 чэрвеня спаўняецца 92 гады з дня нараджэння пісьменніка-франтавіка і грамадскага дзеяча, а 22 чэрвеня — 13 гадоў з дня яго смерці.

Стужка навiн
0