МІНСК, 16 чэр — Sputnik. Праект абмежавання на гандаль па нядзелях можа прыняць Сейм Польшчы ўжо ў бягучым годзе, паведамляюць польскія СМІ.
Дадзеная ініцыятыва з'яўляецца грамадзянскім праектам, распрацаваным з аглядкай на большасць краін Заходняй Еўропы. Паводле слоў польскіх парламентарыяў, многія гандлёвыя карпарацыі, якія маюць крамы ў Польшчы, таксама маюць забарону на гандаль у сваіх дзяржавах.
Як адзначыў пасол партыі "Права і Справядлівасць" Адам Абрамовіч, такое правіла варта ўвесці ў Польшчы на карысць мясцовых гандляроў.
"Прадпрымальнік, хоць і жадае прысвяціць свой час сям'і, вымушаны адкрываць краму, таму што тое ж самае робяць яго канкурэнты", — адзначыў прадстаўнік "ПіС" ў інтэрв'ю ISBnews.
Ён таксама сказаў, што запалохванне ростам беспрацоўя праз забарону на гандаль па нядзелях — гэта прапаганда буйных гандлёвых сетак.