У Музеі тэатральнай культуры згадаюць Мікалая Яроменку-старэйшага

© Sputnik / Александр ПоготовГваздзікі
Гваздзікі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аматары тэатра і кіно, артысты – усе, каму давялося працаваць з Мікалаем Яроменкам-старэйшым – і яго прыхільнікі згадаюць славутага акцёра на мерапрыемстве ў гонар яго 90-гадовага юбілея.

МІНСК, 17 чэр — Sputnik. 17 чэрвеня спаўняецца 90 год з дня нараджэння Народнага артыста Беларусі і СССР Мікалая Яроменкі-старэйшага. Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, дзе адбудзецца ўрачыстае гашэнне мемарыяльнага канверта і адкрыццё выставы памяці, запрашае наведаць імпрэзу з нагоды юбілейнай даты, паведамляецца на сайце музея.

Удзел у імпрэзе возьмуць Народная артыстка Беларусі Галіна Арлова, удава Мікалая Мікалаевіча, а таксама Народны артыст Віктар Манаеў, з якім Мікалай Яроменка іграў у спектаклі "Касцюмер", пастаўленым Купалаўскім тэатрам, дзе служыў артыст.

Герою гэтага спектакля, сэру Джону, якога сыграў Мікалай Яроменка, належаць словы: "Распавядайце пра мяне хоць часам і памінайце дабром. Артысты жывуць толькі ў памяці людзей", – згадваюць купалаўцы на сваёй старонцы ў Facebook.

Сустрэча адбудзецца 17 чэрвеня ў 15.00 па адрасе: Мінск, Музычны завулак, 5. Уваход вольны.

 

Стужка навiн
0