Мінпрацы: палова вакансій у Беларусі – на заробак да $ 150

© Sputnik / Александр Кондратюк / Перайсці ў медыябанкДоктар
Доктар - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Толькі 2,2% усіх вакансій у рэспубліцы абяцаюць заработную плату вышэй за восем мільёнаў рублёў, або $400.

МІНСК, 17 чэр — Sputnik. Амаль палова ўсіх адкрытых вакансій у Беларусі абяцаюць заробак да трох мільёнаў беларускіх рублёў, паведамілі Sputnik у міністэрстве працы і сацыяльнай абароны рэспублікі.

Сярэдні заробак па Беларусі крыху перавышае адзнаку ў сем мільёнаў беларускіх рублёў, што па курсе Нацбанка на чацвер прыблізна складае 350 даляраў ЗША.

"У чэрвені бягучага года ўдзельная вага вакансій з заработнай платай да 3 млн руб. склаў 47,5%; ад 3 да 4 млн руб. — 24,2%; ад 4 да 6 млн руб. — 20,8%; ад 6 да 8 млн руб. — 5,3%; больш за 8 млн руб. — 2,2%", — паведамілі ў Мінпрацы.

Такім чынам, амаль палова ўсіх вакансій абяцае заробак ніжэй за 150 даляраў, а вышэй 400 даляраў — толькі 2,2% адкрытых вакансій. У ведамстве таксама ўдакладнілі, што расце колькасць вакансій з заробкам вышэй за 4 мільёны — іх парадку 28,3%.

На 1 чэрвеня гэтага года наймальнікі падалі звесткі аб наяўнасці 34,8 тысяч вольных працоўных месцаў. Гэта на 34,5% больш, чым на 1 чэрвеня мінулага года.

Мінпрацы таксама адзначыла, што на рынку працы сёння найбольш запатрабаваныя лекары, ветурачы, акушэры, медсёстры, рэнтгенлабаранты, фармацэўты, правізары, фельчары, у дэфіцыце таксама арматуршчыкі, кантралёры-касіры, цырульнікі і кухары.

У сельскай мясцовасці адзначаецца павышаны попыт на ўладальнікаў такіх спецыяльнасцяў, як аграном, лекар, медсястра, ветурач, брыгадзір вытворчай брыгады, заатэхнік, інжынер, энергетык, аператар машыннага даення, трактарыст і трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці.

Стужка навiн
0