Улады хочуць палепшыць бізнес-клімат у краіне да 2020 года

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкПраца з беларускім льном
Праца з беларускім льном - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзяржава разлічвае на рост долі суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў агульным аб'ёме валавога дабаўленага кошту з 28,7% ў 2014-м годзе да 40% у 2020-м.

МІНСК, 17 чэр — Sputnik. Разняволіць дзелавую ініцыятыву і спрасціць працэдуру адкрыцця бізнесу плануюць улады да 2020 года, гаворыцца ў асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 — 2020 гады.

Дакумент, які мяркуецца вынесці на шырокае грамадскае абмеркаванне ў рамках Усебеларускага сходу, апублікаваны ў пятніцу. Апроч іншага, у ім ёсць пункт пра "разняволенне дзелавой ініцыятывы".

Найлепшую карову Беларусі абралі на Белагра-2016 - Sputnik Беларусь
Улады распавялі, чым беларусы павінны ганарыцца

"Беларусь — краіна роўных магчымасцяў. Роля дзяржавы будзе заключацца ў стварэнні спрыяльных умоў для ініцыятывы і вядзення бізнесу як у дзяржаўным, так і прыватным сектары. Любы ініцыятыўны чалавек незалежна ад узроўню адукацыі або наяўнасці спецыяльных эканамічных ведаў зможа пачаць сваю справу ў Беларусі або знайсці працу па душы", — пазначана ў дакуменце.

Плануецца, што дзяржава забяспечыць абарону і недатыкальнасць правоў прыватнай уласнасці, здыме абмежавальныя бар'еры, лібэралізуе кантрольную дзейнасць.

Праграмай прадугледжваецца "увядзенне адміністрацыйнай (а пры паўторным здзяйсненні — крымінальнай) адказнасці за ўмяшанне службовых асоб праваахоўных (кантралюючых, наглядных) органаў у законную дзейнасць суб'ектаў гаспадарання".

Акрамя таго, улады абяцаюць "істотнае зніжэнне" фінансавых санкцый за нязначныя парушэнні, а таксама "радыкальнае спрашчэнне" і скарачэнне відаў і формаў справаздачнасці. Ёсць у пераліку мер і скарачэнне ліцэнзуемых відаў дзейнасці і шэраг іншых прапаноў.

Прапрацаваны ў праграме і стымулюючыя меры для хуткага адкрыцця бізнесу. Улады абяцаюць пакет бясплатных базавых паслуг для бізнесу, укараненне адміністрацыйных працэдур у электронным выглядзе, супрацьдзеянне манапалізацыі рынку.

"Вынікам вырашэння пастаўленых задач стане рост долі суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў агульным аб'ёме валавога дабаўленага кошту з 28,7% ў 2014 годзе да 40% у 2020 годзе", — рэзюмавалі аўтары праграмы.

Усебеларускі народны сход адбудзецца ў Мінску 22-23 чэрвеня.

Стужка навiн
0