https://bel.sputnik.by/20160619/1023399871.html
“На Гранай нядзелі…” – гатуем сыр для русалак
“На Гранай нядзелі…” – гатуем сыр для русалак
Sputnik Беларусь
Наступны тыдзень пасля свята Сёмухі называюць Граным, Русальным, Праводным, Духавым. Увесь тыдзень было прынята праводзіць вясну. Такім чынам ушаноўваўся культ... 19.06.2016, Sputnik Беларусь
2016-06-19T18:01+0300
2016-06-19T18:01+0300
2022-04-14T15:48+0300
спадчына
навіны
беларусь
ларыса мятлеўская
нацыянальныя традыцыі
самая чароўная пара ў годзе - купалле
беларуская кухня
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102339/96/1023399638_0:75:1500:924_1920x0_80_0_0_6d458576841207d1e387be805ff15121.jpg
Ларыса Мятлеўская, SputnikРусальны тыдзень (Русальскі, Граны) паводле народных паданняў — час знаходжання русалак на зямлі. На працягу гэтага перыяду русалкі знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад чалавечага жылля і могуць кантактаваць з людзьмі.Час разгулу русалак адпавядаў перыяду красавання жыта і быў насычаны абрадамі, звычаямі, забаронамі, захаванне якіх звязвалася ў народнай свядомасці з часовым з'яўленнем русалак на зямлі і абумаўляўся жаданнем сялян пазбегнуць іх шкоднаснага ўздзеяння. Ён усвядамляўся як святочны час: уладкоўваліся агульныя трапезы, гулі з карагодамі, танцамі і гульнямі.Тут хаваюцца русалкі
Панядзелак называўся Іван-ды-Мар'я. У аўторак наладжвалі свята Куста, які мусіў садзейнічаць урадлівасці зямлі і лепшай людской долі. Ну і дзяўчаты маглі лішні раз сябе паказаць патэнцыяльным жаніхам.Самую прыгожую дзяўчыну ў зялёным вянку апраналі ў доўгую сукенку, сплеценую з бярозавых або кляновых галінак і вадзілі з песнямі па вёсцы. Дзяўчаты пры гэтым вадзілі вакол "куста" карагоды і спявалі — за гэта іх адорвалі грашыма і пачастункамі.Прывялі куста Дай із зялёнага клёну: Дай нам, пану, хоч па залатому…У гэты ж дзень ва Усходнім Палессі выконваліся праводзіны русалкі ў жыта. Русалак баяліся і паважалі. Паводле вераванняў сялян Магілёўшчыны, увесь тыдзень лічыцца велікодным святам русалак. Святкаваць яго трэба разам з русалкамі, каб не наклікаць на сябе іх гневу. Русалак трэба задобрыць, і таму ў некаторых мясцінах жанчыны і дзеўкі развешвалі на дрэвах адзенне для русалак і спявалі: "На Гранай нядзелі русалкі сядзелі на дзевак глядзелі…" У песні распавядаецца пра тое, што русалкі просяць у дзевак падаць ім напіцца крынічнай вады, ад глытка якой у іх ажывіцца душа і вернецца жыццё. Русалкі мараць разам з дзеўкамі "краскі сабіраці, песенькі пяяці"… Лічылася, што русалкі да Св. Пятра жывуць у лесе і жыце. Яны гушкаюцца на дрэвах і крычаць: "Г-у-у!" Магчыма таму, каб дзеці не хаваліся ў жыце, вытоптваючы ў ім сцежкі, іх страшылі русалкамі з жалезнымі цыцкамі, якія нібыта там сядзяць і хапаюць малечу. А яшчэ русалкі не любяць мужчын. Яны на іх нападаюць і могуць заказытаць да смерці.У чаканні свята
Сыр для русалкіРэцэпт гэтага плаўленага сыру я запісала ад Цыркун Валянціны Іванаўны, якая жыве ў в. Крышылавічы Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобласці.Для прыгатавання гэтага сыру нам спатрэбіцца: 3 літры салодкага малака, 1 кг тварагу, 1 чайная лыжка соды, 1 яйка (для колеру), 1 сталовая лыжка солі, 2 сталовыя лыжкі масла, форма.Валянціна Іванаўна шчодра дзялілася кулінарнымі сакрэтамі: "Тварог адтапіць. Тваражок павiнен быць крупісты, добра адтоплены. Пакуль закіпае малако, убіваем туды яйка, знімаем пенку і хутка кідаем тварог, каб густавата было, потым ён яшчэ загусцее. Атрымаецца цянучка.Памешваем, пакуль не зробіцца сыроватачка жоўценькая на паверсе. Ставім у печ ці духоўку, каб дагрэўся. Жаўцее, сыроватка аддзяляецца, а мы грэем. От, сыроватка атрымалася зверху, цяпер хутка атцэджваем на марлю, адкідваем на талерку, зараз жа дадаем масла, соду, трошкі падсальваем і таўчом хутка, вымешваем датуль, пакуль не стане тугаватым, а тады перакідваем у сухую форму. Астуджаем і сыр гатовы. Можна есці з мёдам ці варэннем. А сода нам патрэбна, каб ён больш пушысты быў. Без соды яго не размяшаеш ні за якія грошы!"Смачна есці з русалкамі!
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102339/96/1023399638_0:28:1500:971_1920x0_80_0_0_9c5275e30b1c06d8f1ac7bfbd2b7ed3c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, навіны , беларусь, ларыса мятлеўская, нацыянальныя традыцыі, самая чароўная пара ў годзе - купалле, беларуская кухня
спадчына, навіны , беларусь, ларыса мятлеўская, нацыянальныя традыцыі, самая чароўная пара ў годзе - купалле, беларуская кухня
“На Гранай нядзелі…” – гатуем сыр для русалак
18:01 19.06.2016 (абноўлена: 15:48 14.04.2022) Наступны тыдзень пасля свята Сёмухі называюць Граным, Русальным, Праводным, Духавым. Увесь тыдзень было прынята праводзіць вясну. Такім чынам ушаноўваўся культ расліннасці і продкаў.
Ларыса Мятлеўская, Sputnik
Русальны тыдзень (Русальскі, Граны) паводле народных паданняў — час знаходжання русалак на зямлі. На працягу гэтага перыяду русалкі знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад чалавечага жылля і могуць кантактаваць з людзьмі.
Час разгулу русалак адпавядаў перыяду красавання жыта і быў насычаны абрадамі, звычаямі, забаронамі, захаванне якіх звязвалася ў народнай свядомасці з часовым з'яўленнем русалак на зямлі і абумаўляўся жаданнем сялян пазбегнуць іх шкоднаснага ўздзеяння. Ён усвядамляўся як святочны час: уладкоўваліся агульныя трапезы, гулі з карагодамі, танцамі і гульнямі.
Панядзелак называўся Іван-ды-Мар'я. У аўторак наладжвалі свята Куста, які мусіў садзейнічаць урадлівасці зямлі і лепшай людской долі. Ну і дзяўчаты маглі лішні раз сябе паказаць патэнцыяльным жаніхам.
Самую прыгожую дзяўчыну ў зялёным вянку апраналі ў доўгую сукенку, сплеценую з бярозавых або кляновых галінак і вадзілі з песнямі па вёсцы. Дзяўчаты пры гэтым вадзілі вакол "куста" карагоды і спявалі — за гэта іх адорвалі грашыма і пачастункамі.
Дай нам, пану, хоч па залатому…
У гэты ж дзень ва Усходнім Палессі выконваліся праводзіны русалкі ў жыта. Русалак баяліся і паважалі. Паводле вераванняў сялян Магілёўшчыны, увесь тыдзень лічыцца велікодным святам русалак. Святкаваць яго трэба разам з русалкамі, каб не наклікаць на сябе іх гневу. Русалак трэба задобрыць, і таму ў некаторых мясцінах жанчыны і дзеўкі развешвалі на дрэвах адзенне для русалак і спявалі: "На Гранай нядзелі русалкі сядзелі на дзевак глядзелі…" У песні распавядаецца пра тое, што русалкі просяць у дзевак падаць ім напіцца крынічнай вады, ад глытка якой у іх ажывіцца душа і вернецца жыццё. Русалкі мараць разам з дзеўкамі "краскі сабіраці, песенькі пяяці"… Лічылася, што русалкі да Св. Пятра жывуць у лесе і жыце. Яны гушкаюцца на дрэвах і крычаць: "Г-у-у!" Магчыма таму, каб дзеці не хаваліся ў жыце, вытоптваючы ў ім сцежкі, іх страшылі русалкамі з жалезнымі цыцкамі, якія нібыта там сядзяць і хапаюць малечу. А яшчэ русалкі не любяць мужчын. Яны на іх нападаюць і могуць заказытаць да смерці.
Рэцэпт гэтага плаўленага сыру я запісала ад Цыркун Валянціны Іванаўны, якая жыве ў в. Крышылавічы Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобласці.
Для прыгатавання гэтага сыру нам спатрэбіцца:
3 літры салодкага малака, 1 кг тварагу, 1 чайная лыжка соды, 1 яйка (для колеру), 1 сталовая лыжка солі, 2 сталовыя лыжкі масла, форма.
Валянціна Іванаўна шчодра дзялілася кулінарнымі сакрэтамі: "Тварог адтапіць. Тваражок павiнен быць крупісты, добра адтоплены. Пакуль закіпае малако, убіваем туды яйка, знімаем пенку і хутка кідаем тварог, каб густавата было, потым ён яшчэ загусцее. Атрымаецца цянучка.Памешваем, пакуль не зробіцца сыроватачка жоўценькая на паверсе. Ставім у печ ці духоўку, каб дагрэўся. Жаўцее, сыроватка аддзяляецца, а мы грэем. От, сыроватка атрымалася зверху, цяпер хутка атцэджваем на марлю, адкідваем на талерку, зараз жа дадаем масла, соду, трошкі падсальваем і таўчом хутка, вымешваем датуль, пакуль не стане тугаватым, а тады перакідваем у сухую форму. Астуджаем і сыр гатовы. Можна есці з мёдам ці варэннем. А сода нам патрэбна, каб ён больш пушысты быў. Без соды яго не размяшаеш ні за якія грошы!"