МІНСК, 14 чэр — Sputnik. Урачыстасці ў Будславе сёлета пройдуць 1 і 2 ліпеня, іх тэма — "Надзея ў Божай міласэрнасці", яны будуць прысвечаны 25-годдзю адраджэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі, паведамілі Sputnik ў Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.
Паводле слоў суразмоўцаў агенцтва, за некалькі дзён да пачатку афіцыйных урачыстасцяў з усёй Беларусі ў Будслаў рушаць шматлікія паломнікі. "Сёлета мы, як заўжды, чакаем паломнікаў з Польшчы, Літвы, Расіі, Украіны", —адзначылі ў РКЦ у РБ. Там таксама паведамілі, што ганаровым госцем будслаўскіх урачыстасцяў будзе папскі легат кардынал Крыстаф Шонбарн.
У РКЦ у РБ паведамілі аб папярэдняй праграме Будслаўскага фэсту.
1 ліпеня
З 13.00 да 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў
У 18.00 — у Будслаўскім касцёле пачнецца святочная імша
У 22.30 — адбудзецца музычная пастаноўка на год Міласэрнасці
У 23.30 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай
У 24.00 — святая Імша
2 ліпеня
У 02.00 — моладзевая праграма ў намётавым мястэчку
У 04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
У 05.30 — малітвы аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
У 06.00 — святая Імша перад абразом Маці Божай
У 8.30 — Святая Імша (на польскай мове)
У 10.00 — даклад з нагоды 25-годдзя Мітраполіі
У 11.00 — Святая Імша з удзелам папскага легата кардынала Крыстафа Шонбарна
Пілігрымка да абраза Будслаўскай Божай Маці здзяйсняецца штогод з 1991 года. У 2005 годзе, калі споўнілася 500 гадоў з дня заснавання Будслава, яна была асабліва шматлікай. Тады ў Будслаў прыбыло каля 50 тысяч вернікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, з Польшчы, Украіны, Расіі і Латвіі, паведамілі святары.
Абраз Будслаўскай Божай Маці з'яўляецца адной з самых шанаваных каталіцкіх святынь ў Беларусі.