Прыродны комплекс "Блакітныя азёры" знаходзіцца на мяжы Пастаўскага, Мядзельскага і Астравецкага раёну, у басейне ракі Страча. Ён уваходзіць у склад Нацыянальнага парку "Нарачанскі" і займае плошчу 1500 гектараў."Блакітныя азёры" — унікальны прыродны комплекс. На невялікай тэрыторыі тут расце вялікая колькасць рэдкіх відаў раслін. 40 з іх ахоўваюцца на нацыянальным узроўні. Нездарма гэты запаведнік — адзін з дзесяці ключавых батанічных тэрыторый Беларусі, уключаных у склад найбольш каштоўных батанічных аб'ектаў Еўропы.
Чым прыцягвае гэты ландшафтны заказнік у Нарачанскім краі? Тыя ж палі, лясы і азёры, на якія ў жыцці наглядзеўся нямала.
Прыродны комплекс "Блакітныя азёры" знаходзіцца на мяжы Пастаўскага, Мядзельскага і Астравецкага раёну, у басейне ракі Страча. Ён уваходзіць у склад Нацыянальнага парку "Нарачанскі" і займае плошчу 1500 гектараў.
"Блакітныя азёры" — унікальны прыродны комплекс. На невялікай тэрыторыі тут расце вялікая колькасць рэдкіх відаў раслін. 40 з іх ахоўваюцца на нацыянальным узроўні. Нездарма гэты запаведнік — адзін з дзесяці ключавых батанічных тэрыторый Беларусі, уключаных у склад найбольш каштоўных батанічных аб'ектаў Еўропы.
Прыродны комплекс “Блакітныя азёры” знаходзіцца на мяжы Пастаўскага, Мядзельскага і Астравецкага раёнаў у басейне ракі Страча. Ён уваходзіць у склад Нацыянальнага парку “Нарачанскі” і займае плошчу 1500 гектараў.
Ад Пастаў да заказніка — каля 50 кіламетраў. Для аўтамабіля гэта не адлегласць. Але калі вы вырашыце прайсціся экалагічнай сцежкай па тэрыторыі “Блакітных азёраў”, то з чатырохколавым сябрам давядзецца развітацца. Для гэтага ў пачатку маршрута ёсць аўтастаянка.
“Блакітныя азёры” — унікальны прыродны комплекс. На невялікай тэрыторыі тут расце вялікая колькасць рэдкіх відаў раслін. 40 з іх ахоўваюцца на нацыянальным узроўні. Нездарма гэты запаведнік — адзін з дзесяці ключавых батанічных тэрыторый Беларусі, уключаных у склад найбольш каштоўных батанічных аб’ектаў Еўропы.
Працягласць маршруту — каля чатырох кіламетраў. На яго пачатку знаёмлюся з картай мясцовасці. На ёй абазначаны асноўныя славутасці запаведніка — азёры, а таксама аглядныя пляцоўкі, уладкаваныя месцы для адпачынку.
Спачатку знаёмімся з картай мясцовасці. На ёй пазначаныя асноўныя славутасці запаведніка – азёры, а таксама аглядныя пляцоўкі, уладкаваны месцы для адпачынку.
Вышыня пагоркаў месцамі дасягае 50 метраў над узроўнем возера. Высачэзныя абрывы, ад якіх дух займае, дораць адрэналін і адчуванне зусім не беларускай экзотыкі. Дык вось у чым сакрэт папулярнасці гэтых мясцін!
Арыгінальныя альтанкі, лаўкі таксама на маршруце нялішнія — можна адпачыць ад хадзьбы, атрымаць асалоду ад прыгажосці мясцовых краявідаў, пабыць сам-насам з прыродай і сваімі думкамі.
Ідзеш лясной сцежкай, а скрозь дрэвы праразаецца блакіт азёраў. Іх на тэрыторыі запаведніка нямала. Гэта Балдук, Балдучыца, Глубля, Глубелька, Мёртвае і іншыя. І амаль кожнае з азёраў мае сваю легенду.
Вельмі запамінальнае Мёртвае возера. Вада ў ім абсалютна чорная! Не брудная, а менавіта чорная. Па памерах возера зусім маленькае, але, як сцвярджаюць краязнаўцы, глыбокае і насычанае серавадародам. Таму рыба тут амаль не водзіцца.
Ставіць палаткі, распальваць вогнішча на тэрыторыі запаведніка забаронена. Для гэтых мэт ёсць абуладкаваныя стаянкі. Прабыванне там не бясплатнае, але па кішэні кожнаму.
Вось перад вачыма возера Глубелька — напэўна, самае рамантычнае месца ў заказніку. Яно мае форму сэрца і маленькі востраў пасярэдзіне. Прыгожая легенда распавядае, што астравок сімвалізуе рану на сэрцы. Паглядзець на возера можна з вышыні — побач з ім ёсць аглядная пляцоўка.
Быццам бы манах-пілігрым, які вырашыў заначаваць на беразе возера, убачыў, як па вадзе плыве куфар са скарбам. Перамогшы хцівасць, перахрысціў ён куфар. І ў той жа момант наляцеў вецер і перакруціў галіны хвоі. А таямнічы голас пахваліў яго і загадаў манаху аднесці скарб у Вільню да Маці Божай Вастрабрамскай.
Шматлікімі легендамі авеяна Мёртвае возера. Па адной з іх, вікінгі тут хавалі воінаў. Нямала людзей сведчыць пра падводнае свячэнне возера. Навукоўцы тлумачаць гэта ўласцівасцямі ствалоў, што гніюць у вадзе, — пад святлом месяца яны і ствараюць уражанне свячэння.