МІНСК, 20 чэр — Sputnik. Стаўленне да бежанцаў значна змяняецца пасля асабістага знаёмства з імі, распавяла журналістам у панядзелак пасол добрай волі ААН у Беларусі спявачка Іскуі Абалян.
Прэс-канферэнцыя, прысвечаная міжнароднаму дню бежанцаў, адбылася ў панядзелак у Мінску.
"Бежанцы — не толькі лічбы, а канкрэтныя лёсы. Уяўленні мяняюцца, калі чуеш іх гісторыі з першых вуснаў. Асабістае знаёмства зрабіла незгладжальнае ўражанне", — падзялілася Абалян.
Спявачка распавяла пра тое, што была ў Гомелі, дзе мела стасункі з трыма сірыйскімі сем'ямі, якія атрымалі статус бежанцаў у рэспубліцы.
"Яны ўсімі сіламі спрабуюць наладзіць тут жыццё і зрасціся з грамадствам. І для іх імкнуцца ствараць усе ўмовы", — сказала пасол добрай волі.
Абалян падкрэсліла, што кожны чалавек шчаслівы жыць у краіне без вайны, няхай гэта і складана зразумець.
"Мы не можам адчуць, што адчуваюць гэтыя людзі, але можам дапамагчы. Для гэтага дастаткова разумення і спагады", — сказала на заканчэнне спявачка.