Амаль траціна інвестпраграмы Мінска ідзе на будаўніцтва метро

© Photo : Минский метрополитенСтанцыя метро "Малінаўка"
Станцыя метро Малінаўка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Яшчэ 31,2% сродкаў накіраваны на ўзвядзенне аб'ектаў сфер аховы здароўя, адукацыі, фізічнай культуры, культуры і сацыяльнай абароны.

МІНСК, 21 чэр — Sputnik. Больш за два трыльёны беларускіх рублёў з інвестпраграмы Мінска накіраваны на будаўніцтва новых станцый метрапалітэна, заявіў старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Дзмітрый Гурыненка.

На будаўніцтва аб'ектаў у рамках інвестпраграмы Мінска на гэты год прадугледжана 6 трлн. 584 рублёў — больш за 330 мільёнаў долараў па курсе Нацбанка на 20 чэрвеня. З гэтых сродкаў дзве траціны павінны быць вылучаны з бюджэту горада, астатняя сума — за кошт крэдытаў і арэнды камерцыйных памяшканняў.

"Інвестпраграма мае сацыяльную накіраванасць. З агульнага аб'ёму капітальных укладанняў 32% сродкаў (2 трлн 141 рублёў) накіроўваюцца на будаўніцтва метрапалітэна, 31,2% — на ўзвядзенне аб'ектаў сфер аховы здароўя, адукацыі, фізічнай культуры, культуры і сацыяльнай абароны; 12,2% — на жыллёвае будаўнiцтва, уключаючы аб'екты інжынернай і транспартнай інфраструктуры да жылых дамоў", — сказаў Гурыенка на нарадзе ў Мингарвыканкаме, яго словы апублікаваныя на сайце мэрыі.

Сродкаў гарадскога бюджэту з пачатку года выдаткавалі менш, чым запланавалі — 93,2% ад планаваных выдаткаў на першае паўгоддзе. Таксама ў рамках нарады гарадскія чыноўнікі адзначылі, што рэалізацыя інвестпраграмы знаходзіцца "на пастаянным кантролі".

Стужка навiн
0