Sputnik бярэ ўдзел ва ўнікальным праекце — разам з экспертамі "Баржомі", калегамі і блогерамі мы на працягу ўсяго лета будзем вывучаць кулінарныя асаблівасці кожнага рэгіёну краіны і шукаць аўтэнтычныя беларускія прадукты.
Мы даследуем самыя зацішныя і аддаленыя куткі краіны, каб знайсці тыя самыя рэцэпты і прадукты, якія дапамагаюць беларускім кухарам адрознівацца ад астатніх у свеце.
Першая кропка гастранамічнай экспедыцыі — Мінская вобласць. Мы выправіліся ў старажытную Налібоцкую пушчу па знакамітую дзічыну, рачную рыбу, казіны сыр і малако.
Кансультантам праекта выступіла кіраўнік грамадскага аб'яднання "Адпачынак у вёсцы" Валерыя Кліцунова.
"Ежа — гэта частка нацыянальнай культуры і цэлая культурная з'ява. Беларускія прадукты ўжо даўно сталі сінонімам добрай якасці. Напрыклад, у Маскве шмат крам з беларускім мясам, малачком, сырамі. Аднак хацелася б, каб пра іх ведалі не толькі нашы суседзі", — сказала яна.
Ёй вельмі хацелася б, каб гэтую частку гісторыі і культуры краіны ведалі самі беларусы.
"Я ўпэўнена, што ўсе адкрытыя намі прадукты змогуць заняць сваё заслужанае месца і стаць у адзін шэраг з французскімі ці італьянскімі", — рэзюмавала эксперт.