Клубнічны фермер: хочам зрабіць з Драгічына ягадную сталіцу

© Sputnik Дмитрий БосакФермер Анатоль Жарко з Драгічанскага раёна
Фермер Анатоль Жарко з Драгічанскага раёна - Sputnik Беларусь
Фермер Анатоль Жарко з Драгічынскага раёна займаецца развядзеннем клубніц ужо 16 гадоў, за гэты час яго плантацыі выраслі з 20 сотак да 30 гектараў, а ў сезон "клубнічнай ліхаманкі" на збор ураджаю ў палі выходзіць да 100 чалавек.

Дзмітрый Босак, Sputnik.

Попыт на клубніцы з-пад Драгічына, або, як папраўляе Анатоль Уладзіміравіч, на суніцу садовую, ёсць не толькі ў мінскіх перакупшчыкаў. Яе вязуць у Маскву, у Санкт-Пецярбург і нават у Анапу.

Збор клубнікі ў Брэсцкай вобласці - Sputnik Беларусь
Фота
Зборшчыкі клубніц: сезон нарыхтоўкі ў разгары

"У іх клубніцы пачынаюцца амаль на месяц раней, чым у нас. Але там яна ўжо прайшла, а ў нас толькі з'явілася", — тлумачыць фермер візіты пакупнікоў з Краснадарскага краю.

Раней расіяне закуплялі ягады ва Украіне, але цяпер яны едуць сюды, у вёску Нямержа. У фермерскай гаспадарцы "Жарко" працуюць усяго 11 чалавек. Але падчас "клубнічнай ліхаманкі" на поле прыязджаюць людзі нават з суседніх раёнаў вобласці. На ўборцы чырвонай ягады адначасова працуюць да 100 чалавек.

Мінск і Масква клубніцы любяць

На чале гаспадаркі Анатоль Жарко 60 гадоў. Родам ён з Драгічынскага раёна, скончыў "мараходку" ў Аральску, лавіў рыбу, працаваў на шахтах, на будоўлі, у калгасе. Чатыры гады жыў у Германіі. У рэшце рэшт, мужчына вярнуўся на родную зямлю і пачаў займацца любімай справай. Ужо 27 гадоў ён — фермер. Адзін з першых, хто пачаў гэтым займацца ў Брэсцкай вобласці.

"Тады фермераў не было. У той час толькі пачыналі даваць у арэнду зямлю і тэхніку. Я ўзяў у арэнду зямлю. Тэхніку купіў на свае грошы, часткова ўзяў ў крэдыт. Пабудаваў драўляны кароўнік, купіў 20 кароў і пачаў даіць малачко. Зараблялi нармальныя грошы. Памятаю, 34 капейкі літр малака каштаваў, а літр саляркі — 9 капеек", — падзяліўся суразмоўца.

© Sputnik Дмитрий БосакКлубніцы
Клубника - Sputnik Беларусь
Клубніцы

Потым гаспадарка перакваліфікафавалася ў земляробчую — пачалі займацца цукровым бураком, морквай, агуркамі. Так дайшлі да яблыневага саду, ягад і, нарэшце, клубніц. Зараз у валоданні КФГ "Жарко" 240 гектараў зямлі, з якіх 30 занятыя рознымі гатункамі папулярнай ягады. А пачыналі 16 гадоў таму з 20-ці эксперыментальных сотак. Прыжылася. Таксама Анатоль Уладзіміравіч вырошчвае маліну, буякі і чорную парэчку.

"Калі на маліну попыт не стабільны, то на клубніцы пакуль ёсць заўсёды. Асноўная маса сыходзіць у Мінск, сёлета практычна палову вывезлі ў Маскву. Ёсць, вядома, неспадзяваныя акалічнасці. Бывае, дождж у Маскве пайшоў, і рынак стаў. І ў нас усё спынілася. Бывае, кошт рэзка падае, але потым нармалізуецца", — растлумачыў Анатоль Жарко.

На хлеб з маслам хопіць, а мільёнаў не заробіш

Сёлета сярэдні кошт за кілаграм клубніц трымаецца ў раёне 20 тысяч рублёў. Сезон пачаўся даволі рана. Як распавёў фермер, рэалізоўваць ягаду яны пачалі з 26 траўня. Пладаносіць, па разліках Жарко, яна будзе да канца чэрвеня. Не заўсёды сезон праходзіць гладка.

"Любы выпадак можа паламаць твае разлікі. Стараемся перастрахавацца. Сёлета вясной некаторыя пасадкі пашкодзіла талая вада. Куды ад гэтага падзенешся! Вялікіх грошай у гэтай сферы не заробіш. Будзе кавалак хлеба з маслам, можа, нават з ікрой часам. Можна крыху дзецям нават дапамагчы. Але так, каб мільёны-мільярды — не атрымаецца", — распавёў фермер.

Асноўныя гатункі, якія вырошчвае Анатоль Уладзіміравіч — галандскія Кімберлі, Віма Занта, італьянскія Клэры, Альба, Раксана і амерыканскі Хонэй. Пры выбары гатункаў мужчына арыентуецца на свой густ і попыт сярод пакупнікоў.

"Я ўжо вельмі шмат пераспрабаваў. Адзін гатунак пакажа сябе добра ў пэўнай мясцовасці, а іншы — не. Выбіраю, натуральна, каб была салодкай з прыхаванай кіслінкай. Зважаю на транспартабельнасць", — распавёў суразмоўца Sputnik.

Уся ўборка ідзе ручным спосабам. Праца людзей і попыт фармуюць кошт кілаграма. Варыянты механізацыі збору ягад фермер пакуль не разглядае.

© Sputnik Дмитрий БосакКлубнічныя палеткі фермера Жарко
Клубничные поля фермера Жарко - Sputnik Беларусь
Клубнічныя палеткі фермера Жарко

"Тры тысячы за кілаграм мы плацім людзям за ўборку. Некаторыя жанчыны зарабляюць і 500 тысяч рублёў у дзень. Японцы зрабілі робат для збору ягады. У ім стаяць фотаэлементы, ён глядзіць, чырвоная ягада або зялёная, і зрывае. Але на адну жанчыну трэба два робаты! Зробіць яна нашмат больш, і каштуе гэтая праца танней", — прызнаецца мужчына.

Фермеры-першаадкрывальнікі

Фермер, на думку Жарко, гэта пакліканне. З 12 гадоў Анатоль Уладзіміравіч і касіў, і араў, да зямлі цягнула з дзяцінства. Задавальненне ад працы атрымлівае і ў 60-гадовым узросце.

"Атрымалася нешта — добра, не атрымалася — ну, палаеш сам сябе. Пачынаеш думаць, чаму. З іншага боку заходзіш. Усё складваецца паступова", — падзяліўся фермер.

Нягледзячы на салідны вопыт у справе, да гэтага часу мужчына адкрывае для сябе нешта новае ў сельскай гаспадарцы. Паводле слоў Жарко, фермерства ў Беларусі хоць і існуе некалькі дзясяткаў гадоў, але гэта толькі першае пакаленне прадстаўнікоў прафесіі — вучыцца няма ў каго.

"Трэба старацца ўбачыць заўсёды, што будзе заўтра і паслязаўтра. Калі не павернешся ў патрэбны момант у патрэбны бок — усё, ты застаўся ззаду. Табе доўга і ўпарта прыйдзецца даганяць, з потам і крывёю", — дадаў Жарко.

Як зрабіць з Драгічына ягадную сталіцу

У планах фермера стварыць у Драгічыне ягадны рынак, накшталт клубнічнага ў Дварцы ў Лунінецкім раёне. Тэрыторыя ўжо ёсць. Да сезону маліны ў жніўні, спадзяецца Жарко, рынак будзе адкрыты.

"Туды будуць з'язджацца перакупшчыкі і прадаўцы. Дзяржаўная служба будзе выдаваць даведкі аб праходжанні фітасанітарнага кантролю. Уезд для буйных кліентаў будзе платны. Хочам, каб да нас ехалі, як ездзяць у Столін за агуркамі або ў Лунінец за трускаўкай", — падзяліўся задуманым фермер.

Анатоль Жарко дзеліцца і іншымі планамі — мае намер пабудаваць цэх па перапрацоўцы ягад на джэмы і сокі, а таксама лінію замаразкі ягаднай прадукцыі. Спраў і задач наперадзе нямала. Галоўнае, каб надвор'е і сілы не падводзілі.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі