Іерарх Еранім: не трэба ператвараць Сабор у парламент

© REUTERS / Stefanos RapanisПраваслаўныя рэлігійныя лідэры на Усеправаслаўным Саборы непадалёк ад горада Хан'я на востраве Крыт
Праваслаўныя рэлігійныя лідэры на Усеправаслаўным Саборы непадалёк ад горада Хан'я на востраве Крыт - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Святы і Вялікі Сабор праходзіць на Крыце пад старшынствам Канстанцінопальскага патрыярха Варфаламея ў адсутнасці прадстаўнікоў чатырох цэркваў.

МІНСК, 21 чэр — Sputnik. Прадстаяцелі ў першы дзень працы Сабору на Крыце абмеркавалі і ўхвалілі тэкст "Місія праваслаўнай царквы ў сучасным свеце".

"Пасля стараннага разгляду тэксту іерархі Сабору ўдзельнічалі ў адкрытым дыялогу. Асобныя іерархі, а таксама асобныя дэлегацыі царквы прадставілі свае прапановы наконт таго, як палепшыць тэкст. Усеправаслаўны сакратарыят унясе папраўкі і паўторна адправіць яго да Айцоў Сабору", — паведаміла прэс-служба Сабору.

Работа Сабору

Сабор адкрыўся ў панядзелак выступамі патрыярха Варфаламея і прадстаяцелямі іншых дзевяці памесных цэркваў, якія прыехалі на Крыт. Пасяджэнні будуць праходзіць да 26 чэрвеня ў праваслаўнай акадэміі Крыта ў мястэчку Колімвары. Да яго пачатку не ўдалося пераадолець усе рознагалоссі і вырашыць спрэчкі, у выніку найбуйнейшая праваслаўная царква — руская, а таксама цэрквы Балгарыі, Грузіі і Антыахіі адмовіліся ўдзельнічаць у сустрэчы.

Усяленскі патрыярх Варфаламей падкрэсліў важнасць адзінства, выказаўшы шкадаванне ў сувязі з адсутнасцю чатырох цэркваў. Ён таксама звярнуўся да афіцыйных назіральнікаў ад іншых цэркваў, адзначыўшы: "Мы падарожнічалі разам у тэалагічным дыялогу і экуменічным супрацоўніцтве ў нашай гатоўнасці рэагаваць на тэалагічныя падзелы мінулага і глабальныя выклікі нашага часу".

© REUTERS / Stefanos RapanisПраваслаўныя святары вітаюць Усяленскага Патрыярха Варфаламея І на Святым і Вялікім Саборы
Православные священники приветствуют Вселенского Патриарха Варфоломея I на Святом и Великом Соборе - Sputnik Беларусь
Праваслаўныя святары вітаюць Усяленскага Патрыярха Варфаламея І на Святым і Вялікім Саборы

Прадстаяцелі іншых цэркваў выказалі свае заўвагі пра Сабор. У прыватнасці, арцыбіскуп Афінскі і ўсёй Грэцыі Еранім заявіў, што "Сабор павінен падкрэсліць неабходнасць адзінства ў падзеленым свеце" і трэба не дапусціць ператварэння яго ў парламент.

"Святы Сабор павінен ахвяраваць своекорыслівасцю і асабістымі меркаваннямі з тым, каб дамагчыся выказвання нашага адзінства і пераадолець усе перашкоды і абставіны, якія здольныя прывесці да таго, што саборнасць прыме парламенцкі характар. Саборнасць — гэта адзіны спосаб выказаць усеагульнасць Царквы. Адказнасць за правядзенне гэтай сустрэчы датычыцца ўсіх нас", — сказаў арцыбіскуп Еранім.

Пратэсты на Крыце

Пікет супраць Канстанцінопальскага патрыярха Варфаламея адбыўся блізу месца правядзення Сабору праваслаўнай царквы. Акцыя працягвалася некалькі хвілін. Паліцыя запатрабавала ад удзельнікаў разысьціся або правесці яе ў іншым месцы.

Чалавек 15 разгарнулі плакаты з абвінавачваннямі патрыярха Варфаламея ў здрадзе. Пікет сабраўся каля паста паліцыі, які затуляў дарогу да праваслаўнай акадэміі Крыта, калі на Сабор накіроўваліся аўтобусы і машыны з членамі дэлегацый. Да пікетоўцаў неадкладна пад'ехалі некалькі машын.

"Патрыярх Варфаламей — здраднік, ён праводзіць службу з папам Рымскім, з ерэтыкамі. Гэта забаронена. Сабор — гэта здрада", — сказаў паліцыянтам адзін з удзельнікаў пікету, які трымаў абраз Святой Тройцы.

На пікет прыехаў на машыне і святар, але паліцыя не дала яму выйсці з машыны і запатрабавала з'ехаць.

Стужка навiн
0