Легендарны беларускі дыктар Ілля Курган прайшоў вайну, эвакуацыю і голад. Яго знакамітае "Гаворыць Мiнск" гучала ў эфіры без малога 40 гадоў. Кургана называюць беларускім Левітанам, прычым з лёгкай рукі самога Юрыя Барысавіча.
"У вайну радыё было святлом у акенцы. Было яшчэ шмат дыктараў, акрамя Левітана. Але зводкі з франтоў чыталі не ўсё, гэта самыя дужыя мужчыны-дыктары чыталі", — успамінае Курган.
Илья Курган на радио Sputnik Беларусь вспоминает первые дни войны и знакомство с диктором Левитаном
Ён з цеплынёй згадвае сваё знаёмства з Юрыем Левітанам: "ЮрБор я яго называў. Цудоўны мужык".