Фотафакт: клубніцы на Камароўцы ў разгар сезону па 45-65 тыс

© SputnikНа Камароўцы
На Камароўцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларуская ягада каштуе даражэй, чым цытрусавыя і іспанскія нектарыны.

МІНСК, 21 чэр — Sputnik. Сярэдні кошт на клубніцы на сталічным Камароўскім рынку ў аўторак склаў 45-50 тысяч. За ягадай па 35 тысяч выстройваліся чэргі.

Прыватнікі прадаюць клубніцы па 180 тысяч за трохлітровыае вядзерца.

Такі высокі кошт клубніц, сезон якіх зараз у самым разгары, быў нечаканасцю для многіх, асабліва пажылых пакупнікоў. Пахадзіўшы паміж радамі і пераканаўшыся, што ў кошце ніхто не саступае, многія з уздыхам бралі па 0,5 — 1 кг ягад, хоць, мяркуючы па пустых вёдрах, планавалі купіць куды больш.

© Sputnik"Камароўскія" кошты на клубніцы
Цены на клубнику на Комаровке - Sputnik Беларусь
"Камароўскія" кошты на клубніцы

Астатняя сезонная ягада таксама не радуе коштамі: чарэшня — 65-70 тысяч, чарніца — 70 тысяч за кг. А вось салодкія іспанскія нектарыны купляць зараз куды больш выгадна, чым беларускія клубніцы — яны на Камароўцы па 50-55 тысяч.

Такія кошты па-сапраўднаму шакуюць, асабліва калі ўлічыць, што фермер з Драгічына прадае аптавікам вырашчаныя ў гаспадарцы клубніцы па 20 тысяч за кілаграм, а ў клубнічнай сталіцы Лунінцы закупачны кошт кілаграма клубніц складае 6 тысяч беларускіх рублёў.

Стужка навiн
0