Абрад "Ваджэнне Куста" адбываецца на другі дзень Тройцы. Гэта даволі рэдкі старажытнаславянскі абрад, ён захаваўся толькі ў аддаленых палескіх вёсках.
У мінулую суботу ён адбыўся ў вёсцы Мяркулавічы Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці.
Яго яшчэ называюць "Зялёнае свята", якое сімвалізуе сваеасаблівую забарону на знішчэнне Прыроды. Старажытныя славяне верылі, што душа чалавека пасля смерці можа адрадзіцца ў дрэве.

1/15
© Sputnik / Альфред Микус
У Мяркулавічах выбралі самую прыгожую дзяўчыну і згодна традыцыі ўпрыгожылі яе свежымі галінкамі клёна.

2/15
© Sputnik / Альфред Микус
У гэтай вёсцы на Палессі ў мінулую суботу праходзіў рэдкі старажытнаславянскі абрад "Ваджэнне Куста".

3/15
© Sputnik / Альфред Микус
Яго яшчэ называюць "Зялёнае свята", якое сімвалізуе сваеасаблівую забарону на знішчэнне Прыроды.

4/15
© Sputnik / Альфред Микус
Старажытныя славяне верылі, што душа чалавека пасля смерці можа адрадзіцца ў дрэве.

5/15
© Sputnik / Альфред Микус
Група жанчын разам з Кустом, узяўшыся за рукі, з песнямі ідуць праз вёску.

6/15
© Sputnik / Альфред Микус
Заходзяць у хаты і жадаюць гаспадарам дабрабыту.

7/15
© Sputnik / Альфред Микус
Гаспадары рыхтуюць свой пачастунак і адорваюць Куст.

8/15
© Sputnik / Альфред Микус
У каго Куст пабываў – у таго павінна ўсё ладзіцца ў гаспадарцы.

9/15
© Sputnik / Альфред Микус
Пасля вянок са свежых галінак кідаюць у возера.

10/15
© Sputnik / Альфред Микус
Гэта даволі рэдкі старажытнаславянскі абрад, ён захаваўся толькі ў аддаленых палескіх вёсках.

11/15
© Sputnik / Альфред Микус
У абрадзе бяруць удзел усе жыхары палескай вёскі.

12/15
© Sputnik / Альфред Микус
Прынята цалавацца праз вянкі, прасiць адзін у аднаго прабачэння і, пабраўшыся за рукі, праходзiць праз арку з бяроз.

13/15
© Sputnik / Альфред Микус
Кожны павінен узяць з рук Куста кавалачак свежага хлеба.

14/15
© Sputnik / Альфред Микус
Хлеб – сімвал жыцця і здароўя.

15/15
© Sputnik / Альфред Микус
Згодна традыцыі, вянок з кляновых лістоў як абярэг захаваюць да наступнага года.