Экс-прэм'ер Малдовы: кіраваць жанчынамі нават складаней

© Sputnik / Виктор ТолочкоМалдаўскі палітык Зінаіда Грэчаная
Малдаўскі палітык Зінаіда Грэчаная - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Малдаўскі палітык Зінаіда Грэчаная падзялілася са Sputnik сваім бачаннем гендэрнай роўнасці, планамі на прэзідэнцкія выбары і распавяла пра тое, за што Беларусь заслугоўвае павагі.

Яўген Казарцаў, Sputnik.

Старшыня фракцыі сацыялістаў у малдаўскім парламенце і былы прэм'ер-міністр рэспублікі Зінаіда Грэчаная наведала Беларусь, каб прыняць удзел у Міжнародным форуме жанчын-лідэраў, які адбыўся на тэрыторыі Белдзяржуніверсітэта. Sputnik пагаварыў з палітыкам аб гендэрнай роўнасці і не толькі.

"Жанчыны павінны самі рухаць лакцямі"

"Вельмі добра, што падобны форум арганізаваны ў Беларусі, на прасторы СНД. Беларусь — варты прыклад таго, як не страцілі ўсё добрае, што было раней. Прыклад паслядоўнага развіцця эканомікі краіны і захавання назапашанага з гадамі вопыту. Многія краіны не могуць гэтым пахваліцца — у тым ліку і Малдова, на жаль", — распавяла Sputnik малдаўскі палітык.

Грэчаная мяркуе, што ў Беларусі можна запазычыць станоўчы досвед падтрымання гендэрнай роўнасці. Ёсць чаму павучыцца і беларусам у Малдовы.

"Дарэчы, гэтай вясной малдаўскі парламент прыняў цікавы закон — што ва ўрадзе, у кіруючых і выбарчых органах павінна быць не менш за 40% жанчын. Гэта значыць такое кватаванне. Гэты закон вельмі знамянальны для Малдовы, але ў мяне свой падыход: думаю, што кожны павінен быць прафесіяналам у сваёй справе, не зважаючы на полавую прыналежнасць. Не ўпэўненая, што кватаванне паводле гендэрных прыкмет шмат чаго дасць. Вядома, гэта можа стаць імпульсам да таго, каб жанчыны раслі прафесійна", — прадоўжыла Грэчаная.

Суразмоўца агенцтва адзначыла выступы беларускіх чыноўніц (у тым ліку і кіраўніка Мінпрацы Марыяны Шчоткінай — Sputnik). З думкамі калег з Беларусі Грэчаная цалкам згодна.

"Не варта чакаць, што нас, жанчын, возьмуць за руку і адвядуць у палітыку — нам трэба самім рухаць локцямі і паказаць, што мы можам", — склала яна.

© Sputnik / Руслан Шалапуда / Перайсці ў медыябанкЗінаіда Грэчаная была прэм"ер-міністрам Малдовы больш чым паўтара гады
Зинаида Гречаная была премьер-министр Молдовы более полутора лет - Sputnik Беларусь
Зінаіда Грэчаная была прэм"ер-міністрам Малдовы больш чым паўтара гады

"Жанчынамі кіраваць складаней"

Зінаіда Грэчаная была першай у Малдове жанчынай, якая змагла ўзначаліць кабінет міністраў. Паводле яе слоў, складаней за ўсё працаваць ёй было яшчэ ў часы працы ў Мінфіне, дзе яна пачынала сваю кар'еру.

"Там пераважна жаночы калектыў, кіраваць якім жанчыне часам нават цяжэй. Але, не зважаючы на пол, тады утварылася група прафесіяналаў, з якімі можна было працаваць, і гэта было прыемна", — распавла палітык.

Экс-прэм'ер не заўважыла нейкіх складанасьцяў у сваёй працы праз тое, што яна жанчына: асоба яна адзначыла тое, што важна зыходзіць не з асабістых, а з дзяржаўных інтарэсаў і памкненняў.

"Калі ты займаеш такі пост — гэта самаахвярнасць. І тут не да нейкіх асабістых рэчаў. Многія, вядома, гэтага не разумеюць і спрабуюць паказаць сябе ва ўсёй красе. Але для мяне ўсё адыходзіць на другі план, калі гаворка ідзе аб дзяржаўнай службе", — патлумачыла палітык.

"Сама на выбары не пайду, але буду побач"

Жанчыны-прэзідэнта ў Малдове яшчэ не было. Зінаіда Грэчаная ў 2009 годзе была абраная кандыдатам на гэты пост, але прэзідэнтам не стала. Прычынай стаў байкот, абвешчаны апазіцыяй.

"Я сама беспартыйная, хоць і кірую фракцыяй сацыялістаў — найбуйнейшай у нашым парламенце. Партыі ж зрабілі свой выбар, вызначыліся з кандыдатам — кіраўніком партыі Ігарам Дадонам. Ну а я буду побач", — усміхнулася Грэчаная.

"Беларусь — прыклад таго, як трэба супрацоўнічаць зыходзячы са сваіх інтарэсаў"

Суразмоўніца Sputnik з'яўляецца прыхільнікам еўразійскай інтэграцыі. Пры гэтым яна не супраць супрацоўніцтва і з Еўрапейскім саюзам, але падкрэслівае — гэта павінна быць канструктыўна і выгадна.

"Абралі інтэграцыю з ЕС, падпісалі пагадненне. Думалі, што экспарт наш у Еўропу пойдзе — а ён не пайшоў, наадварот толькі зніжаецца. Цяпер і з Расіяй экспарт падае вельмі моцна праз з'яўлення пошлін — толькі ў мінулым годзе наш экспарт у РФ знізіўся напалову!" — распавяла палітык.

Грэчаная пэўная: у пытаннях інтэграцыі і супрацоўніцтва трэба прымаць не палітычныя рашэнні, а зыходзіць з інтарэсаў сваёй краіны. У якасці прыкладу Грэчаная прывяла Беларусь.

"Беларусь зыходзіць з таго, дзе ёй і што трэба — працуе па розных напрамках і з Расіяй, і з Еўропай. І гэта правільна! Так і трэба працаваць, а не слепа ісці за незразумелымі ідэаламі", — працягнула экс-прэм'ер.

Падзенне экспарту і складаная эканамічная сітуацыя пасля падпісання пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам адбілася, адзначыла палітык, і на ўспрыманні народа Малдовы, а таксама на нестабільнай палітычнай сітуацыі ў краіне.

"Калі некалькі гадоў таму па сацапытаннях за еўраінтэграцыю было каля 60% грамадзян, то зараз ужо — ужо 30%. Таму што ўсе бачаць наступствы таго, калі кіраўніцтва краіны не думае пра выгаду грамадзян і рэспублікі, а прымае толькі палітычныя рашэнні", — сказала на заканчэнне суразмоўца Sputnik.

Стужка навiн
0