МІНСК, 22 чэр — Sputnik. Кнігарня "Логвінаў" прыпыніць сваю працу з 1 ліпеня бягучага года, такое рашэнне было прынята ў аўторак.
Каментароў адносна прычын дадзенага кроку Sputnik атрымаць не ўдалося.
"Пачынаючы з 1 ліпеня сыходзім у творчы адпачынак. Час патрабуе ад нас перабудовы — каб захаваць творчую прастору, кнігарня зменіць фармат", — паведамілі ў краме.
У сувязі з гэтым у кніжным да канца месяца ўсе выданні будуць прадавацца са зніжкай у 30%.
Раней выдавец Ігар Логвінаў ужо адчуваў фінансавыя цяжкасці. Так, пасля атрымання штрафу за публікацыю "экстрэмісцкіх" фотаальбомаў Belarus Press Photo і пазбаўлення ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць у рэспубліцы ён быў вымушаны збіраць сродкі з дапамогай краудфандынга, а друк кніг перавесці ў Літву.
Вядома, дызайн-крама, бар і галерэя, што знаходзяцца ў тым жа будынку, працягнуць сваю працу.