МІНСК, 22 чэрвеня — Sputnik. Першы адкрыты Чэмпіянат Беларусі па клецкамі адбудзецца 26 чэрвеня ў мінскім рэстаране "Настальгія". Арганізатары абяцаюць, што гэта будзе самае смачнае спаборніцтва краіны.
Удзельнікам трэба будзе з'есці як найбольш клёцак.
"Клецкі — традыцыйная беларуская страва з бульбы з мясной начынкай. Іх яшчэ называюць "клёцкі з душой". Гэты кулінарны шэдэўр незаслужана знаходзіцца ў цені іншых, нярэдка прывазных, страў. Пельмені, піца і нават сушы вядомыя спажыўцам значна лепш, чым свае, родныя клёцкі. Бо гэта звыклая ўсім нам і смачная ежа. Беларусы любяць называць клёцкі "беларускім снікерсам", — распавялі Sputnik арганізатары.
Да ўдзелу запрашаюцца мужчыны — аматары паесці. 10 канкурсантам трэба будзе з'есці за 45 хвілін максімальную колькасць клёцак з мясной начынкай. Пераможца, акрамя сытасці, чакае дыплом і тытул Чэмпіёна Беларусі па клёцкам.
Вывучыць падрабязнасці конкурсу і падаць заяўку на ўдзел можна на старонцы рэстарана "Настальгія" у Facebook.