Абрад гэты прывязаны да свята Святой Тройцы і праводзіцца на другі дзень свята.
Сама "Свечка" складаецца з абразу і спецыяльна вырабленай свечкі. Паводле традыцыі, "Свечка" знаходзіцца па чарзе ў дамах ўсіх годных жыхароў вёскі на працягу аднаго года. Сам абрад палягае ў рытуале пераносу "Свечкі" з хаты, дзе яна зберагалася год, у іншы дом, да іншага гаспадара.
Старадаўнія абрады і традыцыі, якія захаваліся або адроджаныя на Палессі, характарызуюць мясцовых жыхароў як людзей з вельмі пачцівым і беражлівым стаўленнем да сваіх каранёў, да сваіх продкаў.

1/18
© Sputnik / Альфред Микус
"Свечка" складаецца з абразу і спецыяльна вырабленай свечкі.

2/18
© Sputnik / Альфред Микус
Паводле традыцыі, "Свечка" знаходзіцца па чарзе ў дамах ўсіх годных жыхароў вёскі на працягу аднаго года.

3/18
© Sputnik / Альфред Микус
Сам абрад палягае ў рытуале пераносу "Свечкі" з хаты, дзе яна знаходзілася год, у іншы дом, да іншага гаспадара.

4/18
© Sputnik / Альфред Микус
Абрад гэты прывязаны да свята Святой Тройцы і праводзіцца на другі дзень свята.

5/18
© Sputnik / Альфред Микус
У вёсцы Навінкі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці Sputnik узяў удзел у здзяйсненні старадаўняга абраду "Перанос Свечкі".

6/18
© Sputnik / Альфред Микус
Адбываўся абрад ўрачыста. Бацюшка адправіў службу ў доме, дзе захоўвалася "Свечка".

7/18
© Sputnik / Альфред Микус
Потым на вуліцу вынеслі абраз са свечкай, і пад утворанай брамай прайшлі ўсе ўдзельнікі абраду. Лічыцца, што гэта засцеражэ іх ад гора, хвароб і ўсялякіх няшчасцяў.

8/18
© Sputnik / Альфред Микус
Дарогу да дома наступных гаспадароў выслалі саматканым палатном.

9/18
© Sputnik / Альфред Микус
Шмат якія старадаўнія абрады і традыцыі захаваліся або адроджаныя на Палессі.

10/18
© Sputnik / Альфред Микус
Па саматканаму палатну неслі упрыгожаны абраз са свечкай.

11/18
© Sputnik / Альфред Микус
Старадаўнія абрады характарызуюць мясцовых жыхароў як людзей з вельмі пачцівым і беражлівым стаўленнем да сваіх каранёў, да сваіх продкаў.

12/18
© Sputnik / Альфред Микус
Людзі сваёй верай аберагаюць "Свечку".

13/18
© Sputnik / Альфред Микус
І хоць гэта быў панядзелак, але добрая траціна жыхароў вёскі ўзяла ўдзел ў свяце, а шмат хто адмыслова прыехаў і на свята, і да родных на госці.

14/18
© Sputnik / Альфред Микус
Бацюшка зноў адправіў службу, асвяціў ваду.

15/18
© Sputnik / Альфред Микус
Пасля службы ваду раздавалі ўсім жадаючым.

16/18
© Sputnik / Альфред Микус
Пасля гаспадары частавалі гасцей. Прыняць святыню ў сваім доме ганарова, лічыцца, што гэты год для гаспадароў будзе ўдалым.

17/18
© Sputnik / Альфред Микус
Мясцовыя жыхары вераць, што свечка ахоўвае дом, дзе знаходзіцца, а ўсю вёску - ад няшчасцяў, хвароб, стыхійных бедстваў.

18/18
© Sputnik / Альфред Микус
На ўвесь год дом, дзе знаходзіцца абраз, становіцца маленькім храмам. Яго дзверы заўсёды расчынены для гасцей, якія жадаюць пакланіцца святыні.