Пызамі – па ведзьмах: дзівосы і небяспека Купальскай пары

© Photo : Ларыса МятлеўскаяПалын ад ведзьмаў
Палын ад ведзьмаў - Sputnik Беларусь
Беларусам шчасціць! Мы сустракаем Каляды і Купалле па два разы на год – па старым і новым стылі. Сустрэўшы ў зімовы сонцазварот Каляды, мы, нарэшце, дачакаліся Купалля!
Ларыса Мятлеўская, Sputnik
Сонца, якое да гэтага часу падымалася ўсё вышэй і вышэй, пасля 24 чэрвеня павольна пакоціцца насустрач цёмным калядным вечарам.

"Сёння Купала, заўтра Ян"

Але да іх яшчэ далёка! Летняя ўрачыстасць у гонар сонца і агню адбываецца з 23 на 24 чэрвеня і з 6 на 7 ліпеня. У гэтыя дні святкуюць адразу два святы — Купалу і Яна (св. Іаан Прадцеча). Так і спяваюць: "Сёння Купала, заўтра Ян!" І хоць Купалле і лічылася святам моладзі і кахання, у ім бралі ўдзел усе жадаючыя, пры гэтым паводзячы сябе адпаведна ўзросту.
Купальскае вогнішча
 
 
 
 
"Едва ли есть другое народное праздненство, более богатое пережитками языческой старины, чем празднование Купалы, в ночь с 23 на 24 июня; к этому праздненству относится много любопытных воззрений, легенд, преданий и обрядов", — пісаў Адам Багдановіч у "Пережитках древнего миросозерцания белорусов".
Купалле — самае забабоннае свята! Дзяды верылі, што ў гэты самы доўгі дзень здзяйсняецца якісь пераварот у свеце. Быццам бы гэтай парой пахаджваюць па зямлі ведзьмы і духі. Дрэвы, звяры, жывёлы перамаўляюцца паміж сабой, шэпчуцца ў лузе травы. Сустракаюцца ўсе стыхіі — агонь, вада, зямля і паветра — і ўсе яны ў гэты час на службе ў чалавека. Праўда, кожны карыстаецца імі, як разумее. Зяляркі і пчаляры — на карысць чалавеку, а ведзьмы імкнуцца прычыніць максімальную шкоду.
Тых, хто не святкаваў Купалу, лічылі ведзьмамі, з іх кпілі: "Наталка на Купаллі не была, то-то ведзьма была! Да Кіёва летала на Йвана…" Тут маецца на ўвазе, што ў Кіеве знаходзілася славутая Лысая гара, дзе адбываўся, як бы зараз сказалі, "міжнародны саміт" або злёт ведзьмаў, якія для сваіх падарожжаў выкарыстоўвалі не толькі мётлы, але і чужых коней. Таму гаспадары ні ў якім разе не выганялі коней са стойла ў купальскую ноч. Ці вось інакшая кара для тых, хто не святкаваў Купалле: "…а хто ня быў на Купаллі бадай таго закапалі! Дзетак яго цяльпучкамі, жану яго калодаю!"

Як распазнаць ведзьму

Дарэчы, ці ведаеце, як распазнаць сярод суседак ведзьму? Яна у гэты дзень абавязкова прыйдзе па запалкі! Сцеражыцеся, скажыце пра сябе:"Соль табе щ вочы, дзяркач у зубы" — і нічога не давайце!
Каб засцерагчы сябе ад шкоднага ўздзеяння ведзьмаў, якія, згодна народным павер'ям, ператвараліся ў жаб, змей ці яшчарак і імкнуліся трапіць у хлеў, каб "адабраць" малако ў кароў і заездзіць да смерці коней, паўсюдна каля дзвярэй і вокнаў затыкалі галінкі палыну і крапівы, вешалі на сцены вянкі з асвечанага ў царкве купальскага зелля, малявалі дзёгцем крыжы на ілбах кароў і для большай вагі затыкалі над дзвярыма грамнічную свечку.
Палын ад ведзьмаў
Кажуць, раніцай можна было пабачыць, ці прыходзіла чараўніца. Калі прыходзіла, то свечка была пагрызена, але гаспадыня такім чынам змагла процістаяць нападам злыдні.
Тым, хто купляе малако ў краме, цяжка зразумець, як гэта можна "адабраць" малако ў каровы? Але вяскоўцы і цяпер ведаюць, што ёсць такія жанчыны з "цяжкім вокам" — зірне на карову, і тая стане давать малака ўсё менш і менш. Іх вельмі асцерагаліся і стараліся абыходзіць бокам і нічым не злаваць.
Улетку гаспадары выганяюць на пашу кароў вельмі рана, таму і чараўніца імкнецца прыйсці на пашу пакуль росна, каб сабраць на ручнік расу, выбраць лепшую карову і, прыгаворваючы замову, выціснуць той ручнік, а ваду, якая атрымалася, даць выпіць карове. Малако пасля гэтага пачне ўбываць і пяройдзе да каровы злыдні.

Былічка, або Рэальная гісторыя

У нашай вёсцы была такая старэнькая, маленькая і вельмі непрыемная старая. Звалі яе Марка, а яе дзяцей называлі не іначай, як Марчыны. Яна ніколі не ўсміхалася і мы, дзеці, яе чамусці баяліся. Калі я стала дарослай, то тата мне распавёў, што Марка позіркам рабіла шкоду каровам, карацей, была сапраўднай "малочнай ведзьмай"!
Дарэчы, за варажбу і прычыненне шкоды людзям Бог яе пакараў. У дзяцей не хацелі нараджацца дзеці і адзіны ўнук скончыў жыццё самагубствам, а пасля і хата згарэла разам з апошняй дачкой — і зараз пасярод вёскі расце чартапалох і ніхто не хоча сяліцца на тым месцы. Вось так! Крый нас Божа ад такіх суседак і ад чорнай варажбы!

Чым абараняцца ад шкоднага ўздзеяння купальскіх чараўніц

  • Агонь — найлепшы сродак абароны. На свяце палілі вялікае вогнішча і скакалі праз яго.
  • Палын — насілі на целе пад сарочкай.
  • Крапіва — раслінны сімвал агню. На небе пануе бог сонца Ярыла, а пад зямлёй уладарыць бог Жыжаль. Пра сябе ён нагадвае людзям праз асаблівы гатунак крапівы з дробнымі лісцікамі, які называецца "жычка". Яна асабліва пякучая і пра яе кажуць "жыжкае крапівы нарвалі". На Купаллі дзеці не маглі скакаць праз вогнішча разам з дарослымі. Яны рабілі вогнішча з жычкі і скакалі праз яго.
  • Хлопцы цягалі вакол пляцоўкі драўляную барану каля вогнішча. Лічылася, што ведзьма не можа пераступіць баранаваную зямлю.

Народныя сакрэты: каго называлі крапіўнікам

Купалле прасякнута культам эротыкі і адзін з мацнейшых яго сімвалаў — крапіва! Вось чаму на свяце прынята сцябаць адзін аднаго крапівой — каб дзеці нараджаліся!
І яшчэ пара патаемных сэнсаў. У гэту ноч у старажытнасці ў крапіве бралі шлюб. Калі пра кагосьці казалі, што ён ці яна скочылі ў крапіву, то мелі на ўвазе грэшныя эратычныя паводзіны, а пазашлюбнае дзіця называлі крапіўнікам.
Каб былі сілы змагацца з купальскімі ведзьмамі і чараўніцамі, прыгатуйце пызы і прыхапіце на свята.

Пызамі — па ведзьмах!

Пызы зазвычай гатуюць на Гродзеншчыне. Гэта смачная і сытная страва.
Для пызоў замешваецца цеста:
250 г тварагу, 1 кілішак мукі, 1 кілішак бульбянага крухмалу, 3-4 сярэдніх сырых бульбін, соль па смаку.
Гатуецца фарш:
свініна, ялавічына, цыбуліна, 1 яйко, соль па смаку, сумесь з насення кропу, каляндры, кмену.
Спосаб прыгатавання:
Натаркаваць бульбу як на дранікі, змяшаць з тварагом, крухмалам, мукой і соллю. Атрымаецца пругкае цеста. У цеста не дадаём ні ваду, ні яйкі і, тым не менш, яно не будзе ні развальвацца, ні рвацца. Калі ж цеста лепіцца ў адзін ком, яму бракуе вільгаці. Трэба дадаць крыху дранай бульбы. Затым з цеста накатаць кілбаскі, нарэзаць на кавалачкі і кожны тоўсценька (у 5-6 мм) раскатаць. Укласці ў сярэдзіну фарш і зрабіць маленькія катомачкі накшталт круглых клёцак. на гэты рэцэпт мусіць атрымацца 30-35 штук.
Пызы, таемная і надзвычай смачная зброя ад ведзьмаў!
 
 
Далей падсмажыць свежае сала, выскваркі прыбраць, а ў гарачым тлушчы з усіх бакоў падсмажыць накатаныя пызы. Скласці іх у рондаль, крыху пасаліць, дадаць лаўровы ліст, пару гарошын духмнага перцу і заліць гарачай гатаванай вадой так, каб пызы былі толькі ёю пакрытыя.
Тушыць на малым агні 20-25 хвілін. За гэты час пызы нап'юцца булёнчыку і стануць вельмі далікатныя!
Ядуць іх гарачымі са смятанкай, якую не здолелі адабраць малочня ведзьмы!
Нагадаваныя пызамі, святкуем Купалле і нікога не баімся!
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі