Адкопваць бронецягнік з золатам нацыстаў у Польшчы пачнуць у ліпені

Падпісацца
Толькі для таго каб выкапаць кантрольныя 9-метровыя ямы на месцы, дзе нібыта знаходзіцца цягнік, спецыялістам спатрэбіцца некалькі тыдняў.

МІНСК, 24 чэр — Sputnik. Пашукавікі Польшчы атрымалі дазвол на раскопкі на месцы верагоднага знаходжання "залатога цягніка", работы плануецца пачаць ужо ў ліпені, паведаміла радыёстанцыя RMF.

"Залатым цягніком" у Польшчы называюць гітлераўскі бронецягнік даўжынёй каля 150 метраў, які перавозіў каштоўныя металы і, магчыма, золата. Цягнік у канцы Другой сусветнай вайны выехаў з нямецкай крэпасці Брэслаў (цяперашні польскі горад Вроцлаў) у Валбжых, пасля чаго таямніча знік.

Навукоўцы і скарбашукальнікі не раз выказвалі здагадкі пра тое, што цягнік мог быць схаваны ад савецкай авіяцыі ў адным з тунэляў, скляпенні якога абрынуліся ў выніку бамбавання. Па версіі грамадзянскай супольнасці XYZ, якая займаецца пошукам складу, ён знаходзіцца ў раёне 65-га кіламетра чыгункі Вроцлаў — Валбжых.

Паводле дадзеных радыёстанцыі, згода Упраўлення па ахове помнікаў атрымана, цяпер пашукавікі чакаюць, пакуль яна ўступіць у сілу — гэта можа заняць два-тры тыдні. Спецыялісты плануюць выкапаць тры кантрольныя ямы глыбінёй да 9 метраў. На правядзенне гэтых работ можа спатрэбіцца некалькі тыдняў, адзначае радыёстанцыя.

Стужка навiн
0