МІНСК, 24 чэрвеня — Sputnik. Сапраўдны сквар чакаецца ў пятніцу на ўсей тэрыторыі Беларусі — днём тэрмометры пакажуць да +32°С, паведамілі агенцтву Sputnik у пятніцу ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Раней у Гідраметцэнтры папярэдзілі, што з прыходам у рэспубліку міжземнаморскага цыклону Wolfgang у краіне ўстановіцца вельмі гарачае без ападкаў надвор'е.
"Сёння ўдзень па рэспубліцы чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў, вецер няўстойлівы, слабы, максімальная тэмпература паветра складзе +26…32°C", — сказалі ў Гідраметцэнтры.
Там таксама паведамілі, што ў Мінску не чакаюцца ападкі, а паветра прагрэецца да +29°C.
Напярэдадні сіноптыкі папярэдзілі, што на дзень пятніцы ў сувязі са спякотай абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Пры гэтым, паводле дадзеных прагнозаў, на выходных будзе яшчэ гарачэй — месцамі слупкі тэрмометраў паднімуцца да адзнакі +34°C.