МІНСК, 24 чэр — Sputnik. Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе аўтааматарам па магчымасці адмовіцца ад далёкіх паездак у бліжэйшыя выхадныя ў сувязі з гарачым надвор'ем, якое ўсталявалася ў Беларусі.
Паводле дадзеных Гідрамета ў бліжэйшыя два дні тэмпература на большай частцы краіны складзе +30…34°С.
"У такіх умовах надвор'я вадзіцелі хутчэй стамляюцца, іх увага рассейваецца, а рэакцыя значна пагаршаецца. У многіх людзей з'яўляецца галавакружэнне, млявасць, дрымотнасць. Усё гэта павышае верагоднасць здзяйснення ДТЗ. Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам па магчымасці адмовіцца ад далёкіх паездак, асабліва калі ў аўтамабілі няма кандыцыянера", — сказалі ва УДАІ МУС Беларусі.
Па дадзеных інспекцыі, у пятніцу і выхадныя дні ДАІ арганізуе ўзмоцнены варыянт нясення службы: супрацоўнікі будуць аказваць дапамогу кіроўцам і наладжваць бяспечныя ўмовы руху. Пры гэтым з 15:00 24 чэрвеня да 23:00 26 чэрвеня будзе праведзеная масіраваная адпрацоўка аўтамабільнай дарогі (М-3) "Мінск — Віцебск".
У ДАІ параілі кіроўцам, якія выправяцца ў дарогу, кантраляваць сваё самаадчуванне і абавязкова браць з сабой ваду.
Небяспецы, паводле слоў інспектараў, ва ўмовах спёкі падвяргаюцца і пешаходы: ім падчас дзённай спёкі лепш не выходзіць на вуліцу.