БЧ перад дэнамінацыяй адключыць тэрміналы і онлайн-продаж квіткоў

© Sputnik / Виктор ТолочкоЭлектрычка
Электрычка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускія чыгуначнікі просяць прабачэння перад пасажырамі за часовыя нязручнасці.

МІНСК, 24 чэр — Sputnik. Квіткі на цягнікі нельга будзе купіць у ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня ў сувязі з правядзеннем дэнамінацыі, паведамілі Sputnik у прэс-службе Беларускай чыгункі.

Дэнамінацыя пройдзе ў Беларусі 1 ліпеня ў маштабе 10 000:1. Да 31 снежня бягучага года старыя і новыя банкноты будуць выкарыстоўвацца паралельна, а да 31 снежня 2021 года ўключна ў банках можна будзе абмяняць любую суму грошай у купюрах ўзору 2011 года.

Так, паводле дадзеных БЧ, з 22:20 30 чэрвеня да 08:00 1 ліпеня не будзе працаваць сістэма продажу білетаў праз інтэрнэт. Пры гэтым заплаціць за квіткі можна будзе, як толькі аплатныя сістэмы і банкі пачнуць функцыянаваць у новых умовах. У БЧ таксама адзначылі, што гэты прамежак часу — арыенціровачны і можа быць скарэкціраваны.

Акрамя таго, з 23:00 30 чэрвеня да 08:00 1 ліпеня (час таксама арыентыровачны) нельга будзе аплаціць куплю білетаў з дапамогай банкаўскіх плацежных картак у тэрміналах самаабслугоўвання, устаноўленых на вакзалах.

У БЧ просяць прабачэння перад пасажырамі за дастаўленыя часовыя нязручнасці.

Стужка навiн
0