Беларусам рэкамендавалі не ездзiць ва ўкраінскі Ізмаіл

© Sputnik / Сергей Венявский / Перайсці ў медыябанкУ вірусалагічнай лабараторыі. Архіўнае фота
У вірусалагічнай лабараторыі. Архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Праз моцныя дажджы вада ў горадзе стала бруднай, некалькі сотняў чалавек былі шпіталізаваны, зараз гарадскія ўлады заяўляюць пра лакалізацыю віруса.

МІНСК, 27 чэр — Sputnik. Міністэрства спорту і аховы здароўя Беларусі рэкамендавалі грамадзянам устрымацца ад паездак у Ізмаіл (Украіна), паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінспорту.

На мінулым тыдні ў горадзе Ізмаіл Адэскай вобласці адбылася ўспышка ротавіруснай інфекцыі, у выніку чаго ў бальніцах апынуліся больш за 700 чалавек (большасць дзеці). Прычынай масавага захворвання людзей стаў ротавірус у вадаправоднай вадзе, ён трапіў туды пасля моцных дажджоў.

"Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь рэкамендуюць грамадзянам Рэспублікі Беларусь устрымацца ў бліжэйшы час ад паездак у Ізмаіл і найбліжэйшыя паселішчы Адэскай вобласці, Украіна", — паведамілі ў Міністэрстве спорту.

Суразмоўцы агенцтва адзначылі, што турыстычным кампаніям "настойліва рэкамендуецца" інфармаваць сваіх кліентаў, якія выязджаюць у Адэскую вобласьць, пра пагаршэнне эпідэміялагічнай сітуацыі па кішэчных інфекцыях у паказаным рэгіёне, існуючыя рызыкі заражэння і неабходнасць захавання мер прафілактыкі кішачных інфекцый.

Паводле дадзеных уладаў горада, успышка інфекцыі лакалізаваная, дынаміка паступлення людзей, якія атруціліся, у бальніцы Ізмаіла памяншаецца.

Стужка навiн
0