МІНСК, 27 чэр — Sputnik. Новыя рэйсы паміж сталічным аўтавакзалам і нацыянальным аэрапортам будуць хадзіць з аўторка, паведамілі Sputnik у ГП "Мінсктранс".
Нацыянальны аэрапорт "Мінск" знаходзіцца ў 40 кіламетрах ад Мінска. Да яго ходзяць цягнікі, маршрутныя таксі і аўтобусы, аднак як дабрацца ў начны час да паветранай гавані, так і пакінуць яе ўначы для многіх з'яўляецца складаным.
"З 28 чэрвеня 2016 г. арганізоўваецца выкананне рэйсаў прыгараднага аўтобуснага маршруту № 300Э" АВ Цэнтральны — Нацыянальны аэрапорт "Мінск", адпраўленнем ад "АВ Цэнтральны" ў 2:00 штодня, з Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" у 03:00", — паведамілі сталічныя транспартнікі.
Да з'яўлення новага рэйса інтэрвал у руху аўтобусаў уначы дасягаў двух з паловай гадзін, што давала некаторыя нязручнасці пасажырам і прымушала звяртацца да паслуг таксі, якія да Мінска давозяць прыблізна за 500-600 тысяч беларускіх рублёў.