Ліміт па высечцы лесу вырасце ў 2017 годзе на 3%

© Sputnik / Роман ШантарЛес
Лес - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Разліковая лесасека ў краіне павялічваецца за кошт натуральнага росту лясных насаджэнняў, адзначылі ў Мінлясгасе.

МІНСК, 27 чэр — Sputnik. Міністэрствам лясной гаспадаркі па ўзгадненні з міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя зацверджана разліковая лесасека на 2017 год — у параўнанні з 2016 годам яна вырасце на 3%, паведамілі Sputnik у Мінлясгасе.

Разліковая лесасека ўяўляе сабой вызначаны разліковым шляхам планавы нарматыў галоўнага карыстання лесам. Яна вызначаецца на аснове вывучэння рэсурсаў саспелай драўніны, стану лясоў і патрэбаў у драўніне.

"У 2017 годзе разліковая лесасека ў Беларусі павялічыцца на 3% і складзе больш за 11,9 мільёнаў кубаметраў ліквіднай драўніны. Змена разліковай лесасекі адбылася за кошт натуральнага росту лясных насаджэнняў і дасягненні імі вызначанага ўзросту рубкі", — паведамілі ў Мінлясгасе.

Там адзначылі, што разліковая лесасека павялічылася ў іглічных лясах на 5,4%, па цвёрдалістым пародам дрэў на 0,06%, па мяккаліставым — на 1%.

У разрэзе рэгіёнаў найбольшае павелічэнне адбылося па Мінскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцях.

Паводле дадзеных Мінлясгаса, разліковая лесасека за апошнія пяць гадоў павялічылася на 22,4%. У сярэднім беларускія лесакарыстальнікаі асвойваюць крыху больш за 80% ад дазволенага да высечкі аб'ёму лясоў.

Стужка навiн
0