МІНСК, 28 чэр — Sputnik. Імёны фіналістаў нацыянальнага адбору на дзіцячы конкурс "Еўрабачанне" назавуць вечарам у аўторак, паведамілі Sputnik у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Арганізатары дапусцілі да праслухоўвання 45 удзельнікаў. Некаторыя з іх падалі па некалькі кампазіцый, таму журы давядзецца адслухаць і абраць з 49 песень.
У склад прафесійнага журы ўвайшлі вядомыя Беларускія дзеячы культуры, сярод якіх намеснік старшыні Беларускага саюза кампазітараў Эдуард Зарыцкі, кампазітар Генадзь Маркевіч, спявачка Таццяна Дробышава і іншыя.
Журы адбярэ ад сямі да дзесяці фіналістаў конкурсу. Іх імёны абвесцяць у вячэрнім эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Дзіцячае "Еўрабачанне-2016" пройдзе ў лістападзе на Мальце.