МІНСК, 28 чэр — Sputnik. Паводле дадзеных апытання Sputnik.Меркаванні, пераважная большасць апытаных жыхароў Францыі (68%), Германіі (61%) і Вялікабрытаніі (60%) лічаць, што мігранты раз'ядноўваюць грамадства, так як яны не імкнуцца засвоіць еўрапейскія каштоўнасці і лад жыцця. Дадзеныя былі атрыманыя ў выніку апытання, праведзенага вядомай французскай даследчай кампаніяй Ifop і брытанскай кампаніяй Populus па замове інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik.
У адказ на пытанне "згодныя Вы ці не са сцвярджэннем: іміграцыя раз'ядноўвае грамадства, так як мігранты не імкнуцца засвоіць еўрапейскія каштоўнасці і лад жыцця" 18% жыхароў Вялікабрытаніі, 28% у Францыі і 35% у Германіі адказалі, што не згодныя з дадзеным сцвярджэннем. Нейтральна да гэтага сцвярджэння паставіліся 4% рэспандэнтаў у Германіі, 4% у Францыі і 22% у Вялікабрытаніі.
Апытанне ў Вялікабрытаніі было праведзена кампаніяй Populus c 15 па 21 красавіка 2016 года. Апытанне ў Францыі і Германіі было праведзена кампаніяй IFop з 14 па 18 красавіка 2016. У апытанні прынялі ўдзел 3042 рэспандэнтаў з Германіі (989 чал.), Францыі (1008 чал.) і Вялікабрытаніі (1045 чал.). Выбарка рэпрэзентуе насельніцтва краіны паводле полавай прыналежнасці, узросту і геаграфіі. Максімальная памылка выбаркі не перавышае 3,1% пры верагоднасці 95%.
Даведка аб праекце Sputnik.Меркаванні
Міжнародны праект па вывучэнні грамадскай думкі стартаваў у студзені 2015 года. Партнёрамі праекта выступаюць вядомыя даследчыя кампаніі Populus, Ifop і Forsa. У рамках праекта Sputnik.Меркаванні рэгулярна праводзяцца апытанні грамадскай думкі ў краінах Еўропы і ЗША па найбольш актуальных сацыяльных і палітычных пытаннях.
Sputnik (sputniknews.com) — навінавае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik ўключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.
Пазнаёмцеся з іншымі даследаваннямі Sputnik.Меркаванні.