Насустрач дэнамінацыі: а вы прыдумалі, куды складаць капейкі?

© Sputnik / Вера ДашкевичГаманцы ад беларускіх вытворцаў
Гаманцы ад беларускіх вытворцаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Карэспандэнт Sputnik вырашыла ацаніць, у што абыйдзецца не страціць на дэнамінацыі ні капейкі.

Вера Дашкевіч, Sputnik

На жаль, але прайсці дэнамінацыю зусім без страт, хутчэй за ўсё, не атрымаецца. І кошты, напэўна, скарэктуюць патрэбным чынам, ды і само з'яўленне капеек можа пацягнуць дадатковыя траты. Іх жа трэба будзе дзесьці захоўваць. Ну не ў кішэні ж.

Таму што страчаная ў дадзеным выпадку дробязь стане самай яркай і павучальнай ілюстрацыяй таго, як беларусы плацяць за дэнамінацыю са сваёй кішэні.

Добра, калі падыходзячае аддзяленне выявіцца ў наяўным кашальку. А калі не? Дзе шукаць і да якіх ўкладанняў рыхтавацца? Sputnik разгледзеў магчымыя варыянты.

Беларускі — не значыць танны

Трэба аддаць належнае айчынным вытворцам, да дэнамінацыі яны падрыхтаваліся. Пара мадэляў з манетніцамі былі ў вытворчасці найбуйнейшай мінскай фабрыкі, якая спецыялізуецца на вытворчасці сумак і скургалантарэі, і раней —  іх шылі на экспарт, для Расіі. Але абвешчаная дэнамінацыя прымусіла "Галантэю" істотна ад

© Sputnik / Вера ДашкевичГаманец са скуразамяняльніка таксама каштуе не танна
Кошелек из кожзама тоже стоит недешево - Sputnik Беларусь
Гаманец са скуразамяняльніка таксама каштуе не танна

навіць мадэльны шэраг.

"Год таму пачалі мяняць. Нейкія мадэлі мы перараблялі на базе тых, што былі. Нейкія — цалкам новыя. Да прыкладу, вось гэтая мадэль распрацавана спецыяльна для манетак", — прадэманстравала Sputnik манетніцу ў чыстым выглядзе загадчыца фірмовай крамы Наталля Духноўская.

Самая вялікая фірменная крама "Галант" размешчана побач з заводам — у, мякка скажам, негандлёвым месцы. Выпадковы пакупнік сюды наўрад ці трапіць. За 20 хвілін гутаркі з супрацоўнікамі крамы, прадаўцы пастаянна адцягваліся на наведвальнікаў. Ва ўсіх адно і тое жа пытанне — наяўнасць партманэта з манетніцай.

Дама сярэдніх гадоў спецыяльна прыехала ў фірмовы магазін беларускай фабрыкі за кашальком для бабулі. Пакруціла ў руках некалькі мадэляў, убачыла коштыы, войкнула i пайшла да дзвярэй.

"У шапіках танней. Я думала, што беларускае, як рэкламуюць, будзе даступным, але паглядзела і… ведаеце, няма словаў", — сказала напрыканцы наведвальніца.

Супрацоўнікі крамы катэгарычна адмовіліся параўноўваць сваю прадукцыю з кітайскай. І з папрокам у дарагоўлі не пагадзіліся. Так, кошт партманэ ў "Галантэі" стартуе ад 300 тысяч рублёў, але ж гаворка ідзе пра натуральную скуру, нагадалі ў краме.

© Sputnik / Вера ДашкевичУ скургалантэрэйных крамах зараз ажыўлена
В кожгалантерейных магазинах сейчас оживление - Sputnik Беларусь
У скургалантэрэйных крамах зараз ажыўлена

Варыянт таннейшы — з шапікаў

Шчыра кажучы, знайсці тыя шапікі, дзе прадаюць істотна больш танныя партманэ, у карэспандэнта Sputnik не атрымалася. Кітайскі кашалёк з манетніцай са скуразамяняльніка ў адным з не самых модных камерцыйных гандлёвых цэнтраў прапанавалі за 280 тысяч, але ўдакладнілі, што могуць знайсці мадэль і за 200.

Партманэ са скуры там прапаноўвалі па кошце ад 400 тысяч. Тут, гэтак жа як і ў фірмовай краме беларускага вытворцы, прадаўцы не сумавалі. Пакупнікі ішлі адзін за адным.

"Ведаеце, са студзеня ўжо ідуць і пытаюцца кашалькі з манетніцамі. Хоць цяпер, думаю, справа не толькі ў дэнамінацыі. Хутчэй проста хочуць абнавіць партманэ", — падзяліўся сваімі назіраннямі прадавец гандлёвай кропкі.

За бюджэтным варыянтам у інтэрнэт

Інтэрнэт абвяшчае, што самыя эканомныя маглі б прыгледзецца да сіліконавых манетніц на рамачным замку або да прасценькіх кашалькоў. Кошт пытання ад 50-70 тысяч рублёў.

Іншая справа, што адзін малабюджэтны кашалёк інтэрнэт-крамы бясплатна не павязуць. Гэта значыць, што цана пытання павялічыцца на кошт дастаўкі. Можна паспрабаваць замовіць, з нагоды, акрамя кашалька, яшчэ якіх-небудзь прыемнасцяў, але гэта ўжо гісторыя не пра эканомію…

Трэці варыянт — нагледзець сабе бюджэтную мадэль і шукаць яе ў фірмовых крамах таго ці іншага брэнда.

© Sputnik / Вера ДашкевичГаманец з манетніцай зараз карыстаецца павышаным попытам
Кошелек с отделением для монет сейчас пользуется спросом - Sputnik Беларусь
Гаманец з манетніцай зараз карыстаецца павышаным попытам

З чыстай цікаўнасці зірнулі, у што можа абыйсціся партманэ аматарам статусных рэчаў. Іншымі словамі, у якую бясконцасць можа паляцець кошт новага кашалька з манетніцай.

Вось, да прыкладу, мадэль знакамітага італьянскага дома моды можна набыць крыху больш чым за 10 мільёнаў рублёў. Але рашэнне аб куплі такога партманэ наўрад ці будзе прадыктавана праблемай, куды скласці і як не разгубіць капейкі.

Які абраць?

Манетніцы ў партманэ могуць быць на звычайнай маланцы, рамачным замку або кнопцы. Што надзейней і зручней, пытанне выключна перавагі пакупніка, кажуць кансультанты.

Аднак перш чым вызначацца з выбарам, марнаваць час і грошы, мае сэнс яшчэ раз зірнуць на свой цяперашні кашалёк. Раптам там выявіцца прыдатная для манет кішэнька, якая да гэтага часу выкарыстоўвалася для папер або, да прыкладу, захоўвання еўрацэнтаў.
Можна было б яшчэ адмовіцца ад наяўных ці хаця б максімальна скараціць іх выкарыстанне. Але ў дні пасля дэнамінацыі без наяўных, нажаль, не абысціся — адказныя службы ўжо папярэдзілі, што электронныя разлікі могуць і не прайсці. Так што рыхтуйце манетніцы або, калі захочаце зэканоміць, трымайце кішэнь шырэй…

Стужка навiн
0