Савфед: расійскія турфірмы зробяць выснову з тэракту ў Турцыі

© REUTERS / MURAD SEZERТэракт у стамбульскім аэрапорце Атацюрка
Тэракт у стамбульскім аэрапорце Атацюрка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле яго слоў, перш чым дзяржава "зможа адпраўляць сваіх грамадзян у тую ці іншую краіну, мы павінны паклапаціцца пра тое, каб іх бяспека была забяспечана".

МІНСК, 29 чэр — Sputnik. Расійскія турысты задумаюцца пра свае паездкі ў Турцыю пасля сумных падзей у аэрапорце Стамбула, заявіў кіраўнік камітэта Савета Федэрацыі па абароне і бяспецы Віктар Азёраў.

Тры выбухі прагрымелі на ўваходзе, выхадзе і на паркоўцы ў міжнародным тэрмінале стамбульскага аэрапорта Атацюрка каля 22.00 па маскоўскім часе ў аўторак. Па апошніх дадзеных, у выніку тэракту загінулі 36 чалавек, яшчэ 147 паранены.

"Натуральна, калі ў цэнтральным міжнародным аэрапорце краіны адбываецца тэракт, я думаю, самі грамадзяне задумаюцца, ці варта ехаць у Турцыю. Ну і кіраўніцтва краіны і тураператары зробяць высновы з таго, што адбылося, наколькі бяспечна ехаць расіянам туды", — сказаў Азёраў.

Паводле яго слоў, перш чым дзяржава "зможа адпраўляць сваіх грамадзян у тую ці іншую краіну, мы павінны паклапаціцца пра тое, каб іх бяспека была забяспечана".

Кажучы пра перспектывы аднаўлення турпатока расіян у Турцыю, Азёраў звярнуў увагу, што варта весці гутарку толькі пасля нармалізацыі расійска-турэцкіх адносін, для якіх "адных выбачэнняў мала". "Турэцкім кіраўніцтвам павінны быць забяспечаны ўмовы па барацьбе з міжнародным тэрарызмам у рэгіёне, а таксама немагчымасць забяспечваць баевікоў фінансавымі і ваенна-тэхнічнымі сродкамі", — адзначыў кіраўнік камітэта.

Раней першы намеснік Азёрава Франц Клінцэвіч заявіў, што "Турцыя не ў стане справіцца з забеспячэннем бяспекі ні расейскіх турыстаў, ні ўласных грамадзян".

"Вядома, забараніць неарганізаваныя, самастойныя паездкі расійскіх турыстаў у Турцыю мы не можам. Аднак у дадзеным выпадку кожны з тых, хто плануе падарожжа туды, павінен разумець, што рызыкуе сваім жыццём і здороўем", — адзначыў ён.

Адносіны Расіі і Турцыі перажываюць крызіс пасля таго, як 24 лістапада 2015 года турэцкі знішчальнік збіў у Сірыі расійскі бамбавік Су-24. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін назваў гэта "ударам у спіну" з боку памагатых тэрарыстаў і ўвёў у дачыненні да Турцыі шэраг эканамічных абмежаванняў. У панядзелак прэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган у пасланні расейскаму лідэру папрасіў прабачэння за збіты самалёт Су-24, выказаў словы спачування ў сувязі з гібеллю яго пілота, а таксама заявіў, што Турцыя не хацела псаваць адносіны з РФ. У Крамлі назвалі гэта важным крокам у бок нармалізацыі адносін.

Стужка навiн
0