МІНСК, 29 чэр — Sputnik. Пік актыўнасці квітнення царыцы кветак прыпадае на канец чэрвеня — пачатак ліпеня, і наведвальнікі батанічнага саду чакаюць, калі закрасуюць кветкі адной з самых легендарных дэкаратыўных калекцый — калекцыі ружаў, а Батанічны сад падрыхтаваў да Дня Незалежнасці Беларусі, які адзначаецца 3 ліпеня, шэраг культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў і запрашае на любаванне калекцыяй, разнастайнасцю гатункаў руж, якіх у Батанічным больш за трыста, паведамляецца на сайце ўстановы.
На мерапрыемстве будзе магчымасць не толькі атрымаць асалоду ад красавання і водару кветак, але і атрымаць практычныя парады і рэкамендацыі па догляду і вырошчванню ружаў ад куратараў калекцыі проста на тэрыторыі разарыя.
Прафесійныя экскурсаводы правядуць экскурсіі па разарыі, а таксама да цюльпанавага дрэва і іншых эксклюзіўных раслін.
На пляцоўцы каля экспазіцыйнай аранжарэі наведвальнікі змогуць паўдзельнічаць у разнастайных майстар-класах, даведацца пра гісторыю самых вядомых гатункаў руж батанічнага саду і ўбачыць дэфіле мадэляў з букетамі ружаў, аксэсуарамі, вырабленымі фларыстамі, а таксама паслухаць "жывую" музыку — ад шансону да джаза.
Разнастайныя майстр-класы пачынаюць працу з 12.30, а 13.00 — адкрыццё мерапрыемства.
Уваход на ландшафтную зону батанічнага саду платны — 60 000 бел. рублёў. Льготны білет (для вучняў, студэнтаў, пенсіянераў) — 30 000 бел. рублёў. Бясплатна — дзеці да 6 гадоў, інваліды ўсіх груп, сіроты, шматдзетныя сем'і, вайскоўцы тэрміновай службы.