Сітуацыя ў Турцыі цяпер досыць складаная, але яна наўрад ці акажа ўплыў на беларуска-турэцкія адносіны, заявіў у эфіры радыё Sputnik Беларусь дырэктар Цэнтра вывучэння знешняй палітыкі і бяспекі Сяргей Палагін.
"Беларуска-турэцкія адносіны бясхмарныя. Якія ў нас з Турцыяй праблемы? У нас добра прадстаўлены турэцкі бізнес, у нас сур'ёзнае гуманітарнае супрацоўніцтва. Думаю, наш МЗС здолее захаваць нармальныя адносіны", — лічыць палітолаг.
Палагін выказаў сумнеў у тым, што Беларусь пасля тэракту ў аэрапорце Стамбула ўвечары 28 чэрвеня ўвядзе забарону на палёты ў Турцыю. "Ляцець на адпачынак у Турцыю ці не — кожны будзе вырашаць за сябе. Мая сям'я туды ні ў якім разе не паедзе — мы так вырашылі. Але нашы людзі бесшабашныя, прыгожыя, турэцкай мовай многія валодаюць — напэўна, хтосьці паедзе", — сказаў палітолаг.