"Чарніла" з 1 ліпеня будуць каштаваць 2 рублі 68 капеек

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў фотабанкУ віннай краме
У віннай краме - Sputnik Беларусь
Мінэканомікі дэнамінавала гранічныя мінімальныя цэны на пладовыя мацаваныя марачныя віны.

МІНСК, 29 чэр — Sputnik. Міністэрства эканомікі Беларусі пастановай №72 ад 8 чэрвеня ўстанавіла новыя гранічныя мінімальныя адпускныя цэны на пладовыя мацаваныя марачныя віны з улікам дэнамінацыі.

Новыя беларускія купюры - Sputnik Беларусь
Лакальны калапс: што адбяруць у беларусаў у ноч дэнамінацыі

Дэнамінацыя адбудзецца ў Беларусі 1 ліпеня ў маштабе 10 000:1. Міністэрства гандлю правамоцна ўсталёўваць гранічныя мінімальныя адпускныя кошты на цэлы шэраг тавараў, у тым ліку на пладова-ягадныя віны.

Як адзначаецца ў дакуменце, які апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, з 1 ліпеня лімітавая мінімальная адпускная цана на віны пладовыя мацаваныя марачныя, палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі складзе 2 рублі 68 капеек.

Да 1 ліпеня такія віны будуць каштаваць не менш за 26,8 тысячы рублёў.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2016 года.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі