І ногі, і галава: БАТЭ забіў “паэтычны гол”

Падпісацца
Заўзятары беларускага футболу мелі магчымасць пераканацца, што футбалісты Барысаўскага клуба БАТЭ дэманструюць не толькі фізічную моц, хуткасць і спрыт, але і цудоўна дэкламуюць вершы.

МІНСК, 29 чэр — Sputnik. У Барысаве адбылася акцыя "Чытаем Купалу разам", якая каторы год традыцыйна ладзіцца ў межах "Купалаўскіх дзён" Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы і прымеркавана да дня нараджэння народнага паэта Беларусі, паведамляецца на старонцы музея ў Facebook.

© Photo : з акаунта музея Янкі Купалы ў FacebookФутбалісты "жоўта-сініх" узялі ўдзел у акцыі "Чытаем Купалу разам"
Футболисты желто-синих приняли участие в акции, приуроченной ко дню рождения Янки Купалы - Sputnik Беларусь
Футбалісты "жоўта-сініх" узялі ўдзел у акцыі "Чытаем Купалу разам"

Да музейных супрацоўнікаў далучыўся футбольны клуб Беларусі БАТЭ. Футбалісты і галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ярмаковіч прачыталі паэму Янкі Купалы "Барысаў", а таксама вершы паэта пра каханне — усе купалаўскія вершы хлопцы вывучылі на памяць.

Стужка навiн
0